Жыццёвыя гісторыі. Дзе купіць чарнілы для 7-га класа?

15:32 / 02.12.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Выраз «глобус Беларусі» стаў ужо расхожым – так гавораць, калі хочуць паказаць недарэчнасць нейкага пытання ці выказвання: «А глобус Беларусі вам не падаць»?

Нядаўна знаёмы расказаў, як яны з сябрамі ў 80-я гады паставілі ў тупік пра­даўшчыцу магазіна канцылярскіх тава­раў, які – старажылы памятаюць! – раз­­мяшчаўся ў сённяшнім мэблевым ма­га­­зіне райспажыўтаварыства.

Хлопцы, якія толькі прыехалі па раз­мер­каванні на працу ў Астравец, зайшлі купіць аўтаручкі, блакноты ды іншую канцылярыю. Пабачыўшы, як «затарможана» абслугоўвае пакупнікоў прадавец, вырашылі «прыкалоцца».

– Дайце мне, калі ласка, глобус Бела­русі, – звярнуўся да жанчыны адзін з сяброў.

Тая «завісла» на некалькі хвілін. Потым схадзіла на склад, чуваць было, параілася з некім. Вярнулася і разгублена развяла рукамі:

– Ведаеце, няма. Разабралі. Чакайце наступнага прывозу…

– Ну што гэта за магазін, калі тут нават глобуса Беларусі няма! – стаў абурацца настырны пакупнік. – Дайце тады хоць сшыткі ў клетачку для трэцяга класа.

Прадаўшчыца паглядзела падазрона, перабрала ўсе сшыткі і буркнула:

– Няма такіх…

– А чырвоныя чарнілы?

І тут жанчына, глянуўшы на ледзь стрым­ліваючых смех хлопцаў, зразумела, што яны проста дражняцца – і выдала ім…

Ну, што менавіта выдала – прыдумайце самі. Савецкія работнікі прылаўка ведалі шмат цікавых слоў з разраду ненарматыўнай лексікі і ўмелі іх выка­рыстоўваць.

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор