Што прынёс працоўны семестр актывістам студатрадаў

11:09 / 02.12.2020

Лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў, наймальнікі і штабы працоўных спраў былі адзначаны Падзячнымі лістамі і граматамі падчас падвядзення вынікаў абласнога працоўнага семестра.

1.jpg

Актывісты вобласці сабраліся ў маладзёжным цэнтры Гродна, дзе і прайшла цырымонія ўзнагароджвання. У лік лепшых трапілі і прадстаўнікі Астравеччыны.

Так, першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец атрымала Падзячны ліст Гродзенскага аблвыканкама, а дырэктар Астравецкага доследнага лясгаса Рыгор Долгі – грамату абласнога Савета дэпутатаў. Дарэчы, лясгас таксама быў адзначаны Падзячным лістом у намінацыі «Лепшы наймальнік».

Астравецкі тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў стаў лепшым у вобласці і атрымаў Падзячны ліст цэнтральнага камітэта ГА БРСМ. Акрамя гэтага ТШСА заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе «У аб’ектыве студэнцкіх атрадаў».

3.jpg

Не засталіся без узнагарод і астравецкія байцы. Падзячнымі лістамі абласной маладзёжнай арганізацыі адзначаны 4 студэнцкія атрады «Страла», «Ударнік», «Астраўчане» і «Страла» (імя С. Пятровіча).

Віншуем!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: