Рэгіна Тотчык з комплексу «Гервяты» атрымала сёлета найбольшыя прывагі

09:01 / 25.11.2020
Цялятніца Рэгіна Тотчык з комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП «Гервяты» сёлета атрымала найбольшыя ў раёне прывагі: цяляты з яе групы ў сярэднім за суткі станавіліся цяжэйшымі на 964 грамы (+141 грам да мінулага года). Працаўніца прызнана лепшым жывёлаводам. 

1.jpg

У групе Рэгіны 178 цялят узростам да 6-ці месцаў, якіх штодзень трэба накарміць, напаіць, падчысціць клеткі. 

– На комплексе працую з 1993 года, – расказвае жанчына. – Муж – вадзіцель у КСУП «Гервяты». Жывём у Міцюнах. Выгадавалі дзвюх дачушак. Усё ў жыцці склалася добра. 

Кожную раніцу лепшая цялятніца раёна прыязджае на комплекс. Хоць у групу да Рэгіны цяляты трапляюць падгадаванымі, але застаюцца малышамі, – і пыскамі шукаюць клапатлівыя рукі жанчыны. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич