Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ўшанавалі прадстаўнікі розных пакаленняў

11:23 / 07.11.2020

Гісторыя складаецца з падзей – дробных і адметных, радасных і трагічных, імклівых і расцягнутых на гады. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адносіцца да тых дат, якія трэба ведаць і памятаць. Для ўшанавання гэтай гістарычнай падзеі і сабраліся 7 лістапада ля помніка Уладзіміру Леніну ў Астраўцы актывісты камуністычнай партыі, ветэраны працы і прадстаўнікі ГА БРСМ. 

08.jpg

07.jpg

– Сённяшні дзень – не проста чырвоны дзень календара, а памяць аб вялікай дзяржаве, якую ведалі ва ўсім свеце і лічыліся з ёй, – адзначыў загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Собалеў. – Вельмі добра, што на мітынгу прысутнічае моладзь – вы не толькі ўдзельнічаеце ва сённяшняй урачыстасці, але бачыце і можаце пагутарыць з людзьмі, якія выраслі, працавалі ў Савецкім Саюзе і захавалі аб тым часе прыемныя ўспаміны.

03.jpg

– Сапраўды, мы нарадзіліся ў вялікай краіне – Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, – дапоўніла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Мы, дзеці рабочых і сялян, атрымалі тут адукацыю і першае працоўнае месца. Мы жылі не шыкоўна, але былі шчаслівымі і ў нас заўсёды быў такі дэвіз: “Перш думай пра Радзіму, а пасля пра сябе”. Мы былі і засталіся патрыётамі. І мы ведаем, што ў нашай цяперашняй Беларусі захаваліся лепшыя традыцыі таго часу. Хочацца, каб падрастаючае пакаленне працягвала іх і надалей.

002.jpg

Пасля гэтага ўдзельнікі мітынгу ўсклалі да помніка Уладзіміра Леніна кветкі і не спяшаліся разыходзіцца, успамінаючы падзеі таго часу.

06.jpg

05.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич