Ці можа праваслаўны хрысціць католіка

10:14 / 29.10.2020
429
Праз газету жыхарка Астравеччыны прасіла растлумачыць, што трэба зрабіць, каб пахрысціць дзіця ў касцёле. Ці могуць быць хросныя бацькі не католікамі?

На гэтыя пытанні адказвае пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Міхалішках ксёндз Анатоль Захарэўскі: 

– Па-першае трэба звярнуцца да свайго пробашча з просьбай ахрысцiць дзiця. Праз святы хрост яно стане хрысцiянінам, вучнем Хрыста, будзе далучана да супольнасцi Касцёла i пазбавіцца першароднага граху.

Крещение ребёнка: народные приметы и традиции - когда крестить ребёнка?



Калі малое мае больш за 7 гадоў, то яно павінна быць ахрышчана як дарослы чалавек. 

Пажадана, каб хросныя і бацькі прайшлі адпаведную падрыхтоўку падчас сустрэч са святаром. Гэта тычыцца і дарослага чалавека, які рыхтуецца прыняць хрост. 

Падкрэслю, Касцёл ніколі не адмаўляе ў хросце асобам, якім пагражае смерць. Пры прыняцці гэтага сакрамэнту чалавеку адпускаюцца ўсе грахі – споведзь не патрэбная. 

Пажадана, каб ахрышчаны чалавек у далейшым прыняў іншыя сакрамэнты: першую святую камунію і канфірмацыю (біжмаванне).

Пытанне адносна выбару хросных бацькоў разлядаецца ў некалькіх дакументах каталіцкага Касцёла. Згодна з кодэксам кананічнага права, ахрышчаны не каталіцкага веравызнання не можа быць хросным бацькам/маці, але можа быць сведкай хросту. У 1990 годзе Папа Ян Павел ІІ, дарэчы, сёлета адзначаецца 100-годдзе з дня яго нараджэння, выдаў Кодэкс канонаў усходніх Касцёлаў. Так, праваслаўны можа быць хросным, калі другі хросны – католік. 

Некаторыя задаюцца пытаннем: маўляў, для чаго хрысціць дзіця, якое нічога не разумее? У катэхезе, прысвечанай хросту, святы айцец Францішак пісаў: «Калі мы хрысцім дзіця, у яго ўваходзіць Дух Святы і ад самага маленства дапамагае ўзрастаць у ім хрысціянскім цнотам, якія потым расквітнеюць». Ён таксама называў хрост другім днём нараджэння. 

Хросным бацькам варта памятаць, што на сябе яны бяруць адказную місію – дапамагаць маленькаму чалавеку спасцігаць Бога, выхоўваць яго ў веры, адказным і сумленным чалавекам. 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений