40 тур конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

08:13 / 23.10.2020
На гэты раз адказаць на пытанне «Дзе гэта, што гэта?» канкурсантам было нескладана: думаецца, усе, хто хоць аднойчы ехаў па дарозе на Быстрыцу, звярталі ўвагу на незвычайны помнік загінулым нямецкім салдатам, устаноўлены ў 1915 годзе непадалёк вёскі Нідзяны. 

1.jpg


Некаторыя і абмежаваліся гэтай мінімальнай інфармацыяй. Але для многіх чарговае заданне конкурсу стала нагодай пашукаць дадатковыя звесткі пра гэтае пахаванне і помнік, пра падзеі стогадовай даўніны; самастойна зрабіць ці знайсці ў інтэрнэце здымкі і відэазапісы. 

Так, большасць канкурсантаў расказалі, што падчас Першай сусветнай вайны ў верасні 1915 года ў ходзе баявой аперацыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Свянцянскі прарыў», на тэрыторыі сённяшняга Астравецкага раёна ішлі жорсткія баі паміж войскамі 10-й Нёманскай нямецкай арміі Усходняга фронту пад камандаваннем генерала фон Эйхгарна з часцямі 10-й Рускай арміі Заходняга фронту пад камандаваннем генерала Радкевіча. У выніку баявых дзеянняў і германскі, і рускі бакі панеслі значныя страты. Па самых прыблізных падліках колькасць пахаваных на тэрыторыі Астравецкага раёна салдат,  нямецкіх і рускіх, перавышае 3 000. І, думаецца, далёка не ўсе месцы іх спачыну добраўпарадкаваны. У Варнянскім сельсавеце вядома 3 пахаванні нямецкіх салдат, 1 – рускіх воінаў і яшчэ 1 – сумеснае пахаванне былых праціўнікаў – рускіх і немцаў (пра яго ўжо было заданне ў нашым конкурсе).

А помнік, які стаў тэмай чарговага задання, – пахаванне нямецкіх салдат паблізу вёскі Нідзяны. Гэта брацкая магіла даўжынёй 20 метраў і шырынёй 6 метраў зроблена ў выглядзе землянога насыпу правільнай прамавугольнай формы. Па баках насып умацаваны каменем на вышыню 0,6 метра. У цэнтры магілы ўстаноўлены каменны помнік квадратнай формы. На пярэднім яго баку знаходзяцца дзве нішы, надпіс на нямецкай мове над якімі сведчыць, што тут знайшлі вечны спачын каля 200 салдат вайсковага падраздзялення №107 – чыесьці сыны, мужы, бацькі. І ўжо няважна, за каго і за што загінулі тыя салдаты, – сёння, падчас падрыхтоўкі да восеньскіх памінальных дзён, варта памаліцца за іх душы і за мір у свеце і ў нашай краіне.

IMG_20201018_153909.jpg


На гэты раз у конкурсе прыняло ўдзел 10 чалавек. Па 1 балу атрымалі Станіслаў Памецька і Кацярына Вараб’ёва. Па 2 – Андрэй Ваўчок і Святлана Марозава, 3 балы ў Алены Памецькі, па 4 паклалі ў сваю скарбонку лідары конкурсу Алег Драган (агульны вынік – 134 балы), Марына Кімса (132), Ганна Мілашэвіч  і Жанна Волк-Леановіч (па 128), Вікторыя Іванцэвіч (118).


Дзе гэта, што гэта?

2.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу «Пазнай Астравеччыну» можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды, фотаздымкі і відэа.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Нина Рыбик