Да акцыі «Чысты лес» далучыліся жыхары Спондаўшчыны

10:28 / 19.10.2020

Вучні і настаўнікі Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы ў мінулую суботу дапамагалі работнікам мясцовага лясніцтва прыбіраць лес.

1.jpg

Валанцёры прайшлі адлегласць у 6 кіламетраў па берагах азёр Каймінскае, Тумское і Залоўскае, уздоўж дарог да населеных пунктаў Горшавічы, Кайміна Горная, Спонды. Мы сабралі ажно тону смецця!

– Удзел у падобных акцыях выхоўвае беражлівыя адносіны да прыроды, пачуццё адказнасці за свае дзеянні і ўчынкі, – лічыць намеснік дырэктара Спондаўскага НПК Марына Бурак. – Упэўнена, што калі нашы школьнікі стануць дарослымі, яны таксама не застануцца ў баку ад экалагічных мерапрыемстваў і будуць прыдачыняць да клопату пра родную старонку іншых.

3.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Марына БУРАК і Кацярына ЕМЯЛЬЯН