1 октября – День пожилых людей

10:16 / 01.10.2020

Паважаныя жыхары Астравеччыны!

Прыміце віншаванні з Міжнародным днём пажылога чалавека!


Гэта свята – яшчэ адна нагода сказаць аб непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў. Павага да старэйшых з'яўляецца адной з найважнейшых каш­тоўнасцей грамад­ства, у якога ёсць будучыня.

Толькі абапіраючыся на багаты жыццёвы вопыт нашых ветэранаў, прыслухоўваючыся да іх мудрых парад, можна прымаць узважаныя і прадуманыя рашэнні. І сёння мы аддаём даніну павагі людзям, за плячыма якіх вялікае жыццё з яго радасцямі і цяжкасцямі, удачамі і стратамі, людзям, якія не шкадуючы сіл, працавалі, каб у нашай краіне наступілі стабільнасць і росквіт.

Жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, любові і павагі блізкіх, душэўнага спакою і дабра­быту!

Прэзідыум Астравецкага раённага савета ветэранаў


Текст: Главный администратор