Лёсы Вялікай Айчыннай: Бацька прыйшоў, а сын не вярнуўся

09:34 / 25.09.2020
АСТРАВЕЦКІ РАЁН, вёска Кавалёўка

Распавядаюць жыхары вёскі Вацлаў Блажэвіч і Іван Кяжун.

– Мой зямляк светлай памяці Браніслаў Францавіч Кяжун быў ветэранам Вялікай Айчыннай, – гаворыць Вацлаў Блажэвіч. – Ведаю, што на вайну пайшоў немаладым – ён 1900 года нараджэння. Узнагароджаны меда­лямі «За адвагу», «За Перамогу над Германіяй 1941-1945 гг.». Пра Браніслава я знайшоў інфармацыю і на сайце «Памяць народа». 

1.jpg

Вацлаў Блажэвіч



Як сведчаць дакументы, франтавік Браніслаў Кяжун прызваны ў Чырвоную армію Астравецкім райваенкаматам Вілейскай вобласці 5 снежня 1944 года. Служыў у 132-м стралковым палку 27-й стралковай дывізіі 2-га Беларускага фронту. 

3.jpg

Браніслаў Кяжун



Узнагародны ліст да медаля «За адвагу» падае, што стралок 2-й стралковай роты Кяжун «у баях з нямецкімі захопнікамі падчас штурму горада і порта Гдыня 28 сакавіка 1945 года гранатай знішчыў адзін станковы кулямёт і тым самым даў магчымасць прасоўванню наперад сваёй роце».

– Мой дзядзька Іван і брат Часлаў таксама ваявалі – абодва не вярнуліся, – уключаецца ў размову сын ветэрана Іван Кяжун. – Бацька з братам з немцам змагаліся, а ў хаце іх чакалі мая маці, сястра і я. У дзядзькі Івана засталіся жонка і двое дзяцей – ім потым даслалі паведамленне, што ён загінуў. А вось брат мой прапаў без вестак – ніякай паперы не прыйшло. 

2.jpg

Іван Кяжун



– Ведаю, што бацька ваяваў разам з Міхалам Кайрысом, – працягвае мужчына. – Тата вяр­нуўся дамоў восенню 45-га.

Вацлаў Блажэвіч і Іван Кяжун прыгадалі імёны яшчэ семярых франтавікоў: Іван і Юзаф Станкевічы, Міхал і Юзаф Кайрысы, Уладзіслаў і Юзаф Кежуны, Адольф Стакун.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: