«Сямейная ВЕЛАпрафілактыка» ад астраўчан (обновлено)

15:01 / 21.09.2020

Арыгінальна ўпрыгожаныя веласіпеды, цікавыя выпрабаванні, вынікі і ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу #велацтдім і многае іншае – раённая акцыя да Сусветнага дня без аўтамабіля «Сямейная ВЕЛАпрафілактыка», арганізаваная Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, прайшла весела.

24.jpg


Збор удзельнікаў цікавага і карыснага мерапрыемства нагадваў арыгінальнае дэфіле. Гэта быў сапраўдны зорны час для двухколавага сябра чалавека: упрыгожаныя паветранымі шарыкамі, рознакаляровымі стужкамі, кветкамі, сонейкамі-флікерамі, а таксама выявамі з вядомых казак і мультфільмаў, веласіпеды так і паблісківалі ад задавальнення рамамі і катафотамі.

07.jpg


– Гэта здорава, што многія з вас прыехалі на конкурс на веласіпедах усёй сям’ёй, – адзначыла ў прывітальным слове старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Ірына Раткевіч. – Думаю, гледзячы на такі прыгожы транспарт сёння многія захацелі на яго перасесці. Аднак важна помніць, што галоўнае – бяспека. Спадзяюся, вы прадэманструеце, што з’яўляецеся самымі дысцыплінаванымі і добрасумленнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Усяго ў прафілактыцы на двух колах удзельнічалі 9 сямейных каманд: Алена і Лізавета Гегені – «Фанцікі», Марыя і Мікалай Барысевічы – «Флікеры», Юрый, Вольга, Аліна і Лізавета Тарашкевічы – «Светлафор», Марына і Мікіта Максімавы – «Зебра», Наталля і Мацвей Байдуны – «Дзіна на калёсах», Вольга і Мацвей Затрымайлавы – «Прастаквашына», Таццяна і Мацвей Філіпчыкі – «Спартсмены», Святлана, Аліна, Арцём і Іван Алёхны – «Маракі», Святлана і Сафія Леты – «Адзінарожкі». Падчас першага конкурсу «Вела Look» велааматары крэатыўна прадставілі свае каманды, а таксама ў арыгінальнай форме расказалі пра карысць велапрагулак для захавання экалогіі і трымання сябе ў выдатнай фізічнай форме.

02.jpg

03.jpg

04.jpg


Наступныя конкурсы нагадвалі сапраўдныя іспыты ў аўташколе: каманды адказвалі на пытанні па правілах дарожнага руху і дэманстравалі фігурнае ваджэнне веласіпедаў. І калі з першым этапам усе справіліся без праблем, то ў другім прыйшлося папацець. Аднак менавіта гэты этап быў самым відовішч ным і вострым на эмоцыі. «Змейка», «Васьмёрка», праезд па вузенькай дошцы і ўменне на хаду прыхапіць, а затым паставіць брусок на месца – гэта вам не проста круціць педалі! У фігурным ваджэнні ўдзельнічалі два чалавекі з каманды – дарослы і дзіця. Назіраць за тым, як яны хутка спраўляліся з манеўрамі было задавальненнем.

06.jpg

08.jpg


Пасля такога насычанага на эмоцыі і намаганні выпрабавання надышоў час перавесці дух і праявіць мастацкія здольнасці ў конкурсе плакатаў, вядома ж, прысвечаным Дню без аўтамабіля. Зарыпелі алоўкі і фламастары і на белых аркушах неўзабаве з’явіліся розныя по форме, але блізкія па сэнсе малюнкі: веласіпед – гэта здОрава і здарОва.

32.jpg


Пасля ўдзельнікаў чакалі цёплая гарбата і салодкія прысмакі, а журы ў гэты час падлічвала балы. У выніку пераможцай «Сямейнай ВЕЛАпрафілактыкі» сталі «Адзінарожкі» – Леты. Другое месца падзялілі «Флікеры» – Барысевічы і «Светлафор» – Тарашкевічы. А трэцяе месца занялі «Маракі» – Алёхны. Каманды атрымалі падарункі ад раённых арганізацый «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», райкама ГА БРСМ і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Удзельнікам таксама ўручылі сувеніры ад арганізатараў мерапрыемства.

09.jpg


Акрамя гэтага, былі падведзены вынікі фотаконкурсу #велацтдім. Яго ўдзельнікі дзяліліся сваімі здымкамі з веласіпедам у сацыяльных сетках «ВКантакце» і «Інстаграм». У выніку было размешчана шмат прыгожых і арыгінальных кадраў, што яшчэ раз пацвярджае: многія астраўчане сябруюць з веласіпедам і вядуць здаровы лад жыцця. Пераможцамі фотамарафону сталі Яўгенія Богма, сем’і Базюк і Працута. Іх чакаюць дыпломы і прызы, якія можна забраць у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

01.jpg

21.jpg

22.jpg

23.jpg






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич