Прышчэпка ад грыпу засцеражэ і ад COVID-19

16:35 / 14.09.2020

У Астравецкім раёне стартавала кампанія па прафілактыцы грыпу. Асноўным спосабам абараніць сябе і сваіх блізкіх ад гэтай сур’ёзнай хваробы была і застаецца прышчэпка.

Андрэй Севасцьян, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце ЦРКБ:

–У нашу цэнтральную раённую клінічную бальніцу паступіла першая партыя вакцыны. Сёлета будзем прывіваць расійскім прэпаратам «Грыпол плюс». Прышчапіць плануецца не менш за 40% жыхароў раёна, каб атрымаць устойлівы агульны імунітэт. Трэба адзначыць, што павышаная актыўнасць насельніцтва ў жаданні прывіцца назіраецца з першых дзён. Да слова, зрабіць гэта могуць не толькі жыхары Астравеччыны, але і прыезжыя.

Па апошніх дадзеных, прышчэпка ад грыпу павышае ўстойлівасць арганізму да каронавіруснай інфекцыі.

Адным з першых, хто пажадаў прышчапіцца ад грыпу і, дарэчы, робіць гэта штогод, стаў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.

3.jpg


Да яго далучыўся першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла. Прышчэпку ад грыпа атрымалі і карэспандэнты «Астравецкай праўды». 

IMG_3532.jpg

IMG_3536.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Ольга Хотянович