«Пазнай Астравеччыну»: 34 тур конкурсу

08:19 / 11.09.2020
192
Чарговы, 33 тур, конкурсу парадаваў і адначасова засмуціў. Прыемна, што ў каманду мясцовых краязнаўцаў, якія ўдзельнічаюць у нашым праекце з самага яго пачатку, вярнуліся Святлана Марозава і Кацярына Вараб’ёва. А вось няправільныя адказы адразу двух канкурсантаў на, здавалася б, нескладанае заданне, мякка кажучы, здзівілі.

Але толькі спачатку. На самой справе ўсё не так проста. Капліца Божай Міласэрднасці, якая знаходзіцца ў вёсцы Лоша, – правільны адказ на заданне 33 тура. З таго ракурсу, які пададзены на фотаздымку, вельмі падобная да санктуарыя Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай. Аднак у заданні менавіта лошская каплічка – і той, хто ўважліва разглядваў здымак, абавязкова ўбачыў падказку: лес удалечыні. На гудагайскім варыянце замест яго віднелася б вёска. Ды і дарога ўлева падобная да гудагайскай, але ўсё ж такі не такая. На жаль, памылку дапусцілі Алена Памецька і Вікторыя Іванцэвіч.

2.jpg

Фота Алега Драгана



Астатнія ўдзельнікі набралі: Ванда Вайшнаровіч, Святлана Марозава і Андрэй Ваўчок – па 2 балы, Жанна Волк-Леановіч, Алег Драган, Ганна Мілашэвіч, Кацярына Вараб’ёва – па 4 балы. Станіс­лаў Памецка, які, да слова,  раней ужо ўдзельнічаў у конкурсе, за правільны адказ атрымаў 1 бал, як і Святлана Кляйн, якая ўлілася ў каманду толькі ў гэтым туры.  

Драўляная капліца Божай Міласэр­днас­ці ў Лошы пабудавана пры між­ваеннай Польшчы ў 1929 годзе, адбудавана ў 1980 годзе, асвечана 21 верасня 1997 года.  Каля яе ў канцы 20 стагоддзя ўзведзена званіца, таксама драўляная. 

Стаіць капліца на месцы пахавання вядомага беларускага мастака Льва Дабжынскага, які, хоць і нарадзіўся у Пецярбургу, з 1920-х жыў у маёнку Лоша, які належаў яго маці. Скончыў Віленскую акадэмію прыгожых мастацтваў, вучань знакамітага жывапісца Фердынанда Рушчыца.

Загінуў Дабжынскі трагічна: афіцыйная версія – самагубства. Пахавалі яго за агароджай, потым яе перанеслі, і цяпер месца пахавання мастака знаходзіцца на тэрыторыі капліцы. Ужо ў наш час на магіле славутага земляка быў пастаўлены помнік. 

Многія карціны Льва Дабжынскага прысвечаны астравецкім края­відам. Большасць твораў жывапісца знік­лі пасля Другой сусветнай вайны, некаторыя знаходзяцца ў калекцыях Вільні і Гданьска. Сястра мастака Надзея Бітэль-Дабжынская перадала копіі некалькіх яго твораў на Астравеччыну.

Па выніках усіх тураў лідары не змя­ніліся: Алег Драган – 110 балаў, Марына Кімса – 108, Жанна Волк-Леановіч і Ганна Мілашэвіч – па 104. 


Дзе гэта, што гэта?

1.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу «Пазнай Астравеччыну» можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды, фотаздымкі і відэа.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений