Конкурс, прысвечаны Казіміру Сваяку, працягваецца: работа Тарэсы Варановіч

09:37 / 08.09.2020
177

Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння паэта-святара Казіміра Сваяка. З гэтай нагоды рэдакцыя праводзіць конкурс, прысвечаны яго асобе і Году малой радзімы.

Вершы і фотаработы, якія даслалі ў рэдакцыю некаторыя ўдзельнікі, мы ўжо друкавалі ў адным з вераснёўскіх нумароў газеты. Нарэшце, з’явілася заяўка на перамогу ў выяўленчай намінацыі. На імпрэзе ў Варнянах таленавітая мастачка Тарэса Варановіч прэзентавала сваю работу-прысвячэнне паэту-святару.

23.jpg

– Я неаднойчы ўдзельнічала ў плэнэрах і імпрэзах, прысвечаных Казіміру Сваяку, – падзялілася Тарэса Іосіфаўна. – Мне хацелая паказаць паэта-святара такім, якім, мне здаецца, ён быў у жыцці: моцным духам і верай, шчырым у думках і словах – родным, сваім. Клюшчанскі касцёл, які некалькі гадоў назад згарэў, малявала па памяці. Канстанцін Сваяк, як святар, апрануты ў сутану, як паэт – трымае пяро ў руках. Камяні, на якіх ён сядзіць, сімвалізуюць жыцёвыя цяжкасці і перашкоды; рака – жыццё, памкненні да чыстага, справядлівага, добрага; а сем галубоў – духоўны пачатак.

Вядома, што пры жыцці Канстанціна Стэповіча захапляла ўнікальнасць роднай прыроды – маляўнічы пейзаж на конкурс прадставіла не менш таленавітая за маці Вікторыя Варановіч.

Без имени-1.jpg



Нагадваем: конкурс працягваецца! Незалежна ад вашых літаратурных і мастацкіх здольнасцей, дасылайце свае работы ў рэдакцыю – Сваяк чакае!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений