Першыя адрасаты добрых сэрцаў

14:19 / 26.08.2020

Перад пачаткам новага навучальнага года райкам ГА БРСМ на працягу ўжо некалькіх гадоў праводзіць дабрачынную акцыю «У школу з добрым сэрцам». Першай, каму была аказана дапамога сёлета, стала сям’я Пашкевіч з Індрубкі.

Дзякуючы актывістам астравецкага лясгаса і Марыне Бурак са Спондаўскага НПК, дзеці з гэтай сям’і пойдуць у школу, забяспечаныя ўсім неабходным. Цяпер галоўная задача для іх – добра вучыцца і назапашваць веды.

4.jpg

Дабрачынная акцыя працягваецца. Хочаце далучыцца – звяртайцеся ў райкам ГА БРСМ па адрасе: вул. Ленінская, 5 (2-гі паверх). Рабіць дабро няцяжка і вельмі прыемна.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: