Жонка зрабіла букеты для мужавых калег. Што было далей

16:01 / 23.08.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Вася – вадзіцель-прафесіянал, працуе ён у мужчынскім калектыве. Жанчыны там толькі дзве – бухгалтар і дыспетчар.

– Слухай, зрабі маім дзяўчатам па букеціку, – неяк папрасіў ён жонку, вярнуўшыся з работы.

Круціць букеты яго жонка майстрыха – спецыялізаваныя магазіны адпачываюць. І скласці кампазіцыю ёсць з чаго – у кветніку ўсё буяе! Але навошта?

– Ну як навошта? – паціскае плячыма Вася. – Ім прыемна будзе, калі вось так, без усялякай нагоды, нехта падорыць букет. Табе ж прыемна, калі я з кветкамі дахаты вяртаюся?

Так, прыемна. Хоць у гародзе – разнаквецце, але ж гэта – іншае… 

І жонка пачынае круціць букеты, каб заўтра незнаёмая жанчына спазнала нечаканую радасць…

У гэты час да яе зазірнула прыяцелька. Пацікавілася, чым займаецца, для каго кветкі. Даведаўшыся, што для мужавых калег, што называецца, у асадак выпала:

– Ты, можа, звар’яцела?! 

– Чаму ж гэта? – падбіраючы да жоўтых ружаў адпаведнае аздаб­ленне, спытала Васева жонка.

– Як гэта можна – са сваіх кветак рабіць букет, які твой муж падорыць чужой жанчыне, ды яшчэ і без усялякай нагоды?!

– Ну вось, аказваецца, можна, – не стала тлумачыць прычыну альтруізму тая: суседка, якая пясочыць мужа кожны раз, калі той падвязе жанчыну любога ўзросту, усё роўна наўрад ці зразумее.

…Абураная, прыяцелька пайшла дахаты, спрабуючы зразумець, што ж за сямейныя ўзаемаадносіны ў яе суседзяў? 

А гэта – вышэйшая ступень кахання, даверу, павагі.

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор