З «Астравецкай праўдай» Марыя Ключнік сябруе колькі сябе помніць
11:52 / 21.08.2020
– Колькі сябе помню, столькі гэтая газета была на стале ў хаце: яе заўсёды выпісвалі бацькі і бабуля, і родзічы, – гаворыць дзяўчына. – Як дамоў на выхадныя прыязджаю, па «Астравецкай» з навінамі раёна знаёмлюся, каб быць у тэме жыцця радзімы. Чытаю заўсёды старонкі па парадку – няма такога, каб штось не «заходзіла». Праўда, «куплю-прадаю» прапускаю. (Усміхаецца.)
Любімая рубрыка «Рэпарцёр выходзіць у свет» – цікава чытаць адказы і меркаванні людзей. Увогуле падабаюцца артыкулы, якія падаюцца ў форме інтэрв’ю. Часта на старонках выдання трапляюцца знаёмыя імёны. Нам з блізкімі заўсёды прыемна чытаць пра поспехі землякоў, асабліва калі гэта нашы сябры альбо проста тыя, каго мы ведаем.
У «раёнцы», здаецца, хапае інфармацыі для любога чытача. Адзінае, чаго хацелася б бачыць у матэрыялах, – разам з меркаваннямі аўтарытэтных людзей падаваць меркаванні і прапановы моладзі, каб падлеткі і юнакі разважалі, выказвалі свае погляды на сур’ёзныя тэмы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.