Меркаванні астраўчан: «Трэба ісці правераным шляхам»

09:52 / 21.08.2020

Меркаванне пра апошнія падзеі ў краіне выказваюць астраўчане.

Рэгіна Замара, кантралёр Астравецкага РЭС:

7.jpg

– Няма ў свеце нічога больш важнага, чым мір і спакой. Гэтага я хачу для сваёй сям’і і для сваёй краіны.

Мне страшна ўспамінаць, як у 1990-м Літва выходзіла са складу СССР. Я з месячным дзіцям на руках, – а за вокнамі па праспекце Міра ў Вільнюсе грукочуць танкі. Я захутала сынулю ў коўдрачку і гатова была бегчы – толькі не ведала, куды і чым гэта ўсё скончыцца…

Не такім я бачу далейшы лёс роднай Беларусі, не аб тым марыла, калі сюды вярнулася. Я хачу, каб мае дзеці і ўнукі, як і дзеці і ўнукі маіх суседзяў, знаёмых, аднавяскоўцаў жылі пад мірным небам і бачылі перспектывы таго шляху, якім мы ішлі не адно дзесяцігоддзе, – праверанага, надзейнага і самастойнага.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: