30 тур конкурсу “Пазнай Астравеччыну”

14:13 / 14.08.2020

Мінулы, 29, этап нашага конкурсу сутыкнуўся з непрадбача­нымі абставінамі непераадольнай сілы: паўсюдна прапаў інтэрнэт. І мы адразу адчулі, наколькі сталі залежнымі ад сусветнай павуціны. 

1.jpg

Акрамя розных бытавых і рабочых нязручнасцей, якія ўзніклі з-за гэтага, нашы канкурсанты сутыкнуліся з праблемай: як выканаць заданне і як даслаць у рэдакцыю адказы? Інтэрнэт жа сёння не толькі крыніца ведаў, але і асноўны сродак сувязі. Адна толькі Ванда Вайшнаровіч, якая па-ранейшаму давярае сваёй памяці і старому добраму тэлефону, як заўсёды, у панядзелак «выйшла на сувязь», адказала на пытанне, дапоўніўшы факты падрабязнасцямі, – і палажыла ў сваю скарбонку традыцыйныя 2 балы. Астатнія ж канкурсанты тэлефанавалі ў роспачы: як перадаць вам адказ на заданне 29 тура – тэкст, фотаздымкі, відэа?

Улічваючы, што праблема гэта агульная і ўзнікла яна па незалежных ад нас усіх прычынах, рэдакцыя вырашыла вынікі гэтага 29 тура падвесці разам з вынікамі 30-га. Спа­дзяёмся, што да таго часу ўсё наладзіцца. Так што чакаем ад вас адказаў адразу на два конкурсныя заданні – мінулае і сённяшняе. 


Дзе гэта, што гэта?

IMG_5386.jpg

Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефонах: 2-03-64, 7-08-44, +375-29-328-75-99 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з заданнем (да аўторка ўключна).




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик