Адкрыты дыялог розных пакаленняў прайшоў у Астраўцы

14:43 / 07.08.2020

Адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра. Захоўваючы, прымнажаем” сабраў актывістаў маладзёжнай і ветэранскай арганізацыі на пляцоўцы ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу на вуліцы Кветкавай.

IMG_5624.jpg

Кожнаму ўдзельніку мерапрыемства арганізатары завязалі на руку чырвона-зялёную стужку з надпісам “За Беларусь” – любоў да Радзімы аб’ядноўвае розныя пакаленні.

IMG_5601.jpg

Падчас дыялогу ўспамінамі пра маладосць, камсамольскае жыццё і работу ў студатрадах падзяліўся намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Сяргей Шэін.

– Мяне часта пытаюць, калі было лепш – раней ці цяпер? Канешне, цяпер мы жывём у цудоўнай краіне, дзе ёсць шмат таго, чаго не было тады. Але я шчыра адказваю, што раней было лепш, бо мы былі маладымі. Дзе б цяпер узяць той невычарпальны зарад біяпаліва, з дапамогай якога можна было горы варушыць. Таму цаніце гэты непаўторны час маладосці, не будзьце пасіўнымі і рабіце вялікія справы, – звярнуўся да моладзі Сяргей Віктаравіч.

Старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Ірына Раткевіч расказала, як у юнацтве яны с сябрамі самі прыдумвалі і праводзілі розныя мерапрыемствы, як марыла стаць педагогам, каб весці за сабой падрастаючае пакаленне, пра вяртанне ў родны раён і першы працоўны вопыт. У завяршэнні яна адзначыла, што заўсёды імпануе жаданне маладых людзей паўдзельнічаць у суботніку, пасадзіць лес, запісацца ў студатрады. Менавіта за такімі хлопцамі і дзяўчатамі будучыня нашай краіны, упэўнена Ірына Фёдараўна.

Наталля Баніцэвіч, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”, падкрэсліла, што моладзь можа дасягнуць многага – усё залежыць толькі ад жадання. А яшчэ пажадала, каб хлопцы і дзяўчаты часцей усміхаліся самі і дзяліліся станоўчай энергіяй з усімі навокал.

А загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Аляксей Дварэцкі дапоўніў, што каб дасягнуць поспеху ў спорце і жыцці, акрамя жадання спатрэбяцца яшчэ старанне і напорыстасць.

Удзельнікі адкрытага дыялогу атрымалі памятныя сувеніры.

IMG_5674.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Марина Мацкевич