На Астравеччыне пачалося датэрміновае галасаванне

11:32 / 04.08.2020

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачалося 4 жніўня.

IMG_7999.jpg

У першы дзень датэрміновага галасавання наш карэспандэнт зазірнуў на Астравецкі выбарчы ўчастак №4, які размясціўся ў СШ №2 г. Астраўца.

Застаецца некалькі хвілін да адкрыцця ўчастка. Усё гатова да прыёму выбаршчыкаў: падрыхтаваны спісы, абсталяваны кабіны для тайнага галасавання. У прысутнасці назіральнікаў ад раённага савета ветэранаў і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” члены выбарчай камісіі апячатваюць урну для датэрміновага галасавання.

IMG_7980.jpg

Роўна ў 10.00 старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Сілюк адкрывае ўчастак для галасавання. Першы выбаршчык не прымусіў сябе чакаць – ім стала пенсіянерка Ванда Грынкевіч.

– У выбарчых кампаніях рознага ўзроўню ўдзельнічаю пастаянна, – расказала астраўчанка. – Галасаваць датэрмінова для мяне стала традыцыяй.

Тыя, хто будзе галасаваць упершыню – а такіх на выбарчым участку №4 чакаецца пяцёра – атрымаюць на памяць пра важную падзею ў сваім жыцці блакноты і календары.

Прагаласаваць датэрмінова можна кожны дзень, з аўторка да суботы ўключна, з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін на выбарчым участку па месцы жыхарства.

IMG_7982.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич