Калектывы аматарскай творчасці раёна выступілі на сцэне летняга амфітэатра ў Астраўцы

15:13 / 03.08.2020

Прыхільнікі песеннай творчасці маглі разнастаіць свой нядзельны адпачынак, прыйшоўшы ў гарадскі лесапарк, -- для астраўчан і гасцей горада аматарскія калектывы раёна зладзілі канцэрт “Табе, Беларусь, спяваю песні!”.

IMG_5488.jpg

Кожны з нас па рознаму прызнаецца ў любові да сваёй краіны: хтосьці ахоўвае прыроду, хтосьці зберагае народныя традыцыі, хтосьці праслаўляе яе на спартыўнай арэне, а аматарскія калектывы дораць землякам свой песенны талент – і, трэба заўважыць, запальваюць яны не горш за раскручаных зорак эстрады.

IMG_5444.jpg

Цудоўнымі галасамі, яркімі касцюмамі і добра пастаўленымі нумарамі радавалі гледача народны хор ветэранаў працы (кіраўнік Данута Папеня),    ансамбль польскай песні “Польскае рэха Астраўца” (кіраўнік Алена Такарчук) і ансамбль народнай песні “Кемяліна” (кіраўнік Сяргей Дзям’янчык).

IMG_5539.jpg

Дарэчы, рэпертуар калектывы склалі для любога густу і ўзросту. Дзякуй, землякі, за цудоўны адпачынак і брава вашаму таленту!

IMG_5526.jpg

IMG_5500.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 


Текст:
Фото: Рита Дремо