Сябры «Астравецкай праўды». Анатоль Шакель

13:59 / 22.07.2020

– У маю паштовую скрыню «Астравецкая праўда» прыходзіць ужо 40 гадоў. Калі не атрымліваецца самім аформіць падпіску, то просім швагерку – як жа без «раёнкі»!  дзеліцца Анатоль. – Заўсёды пачынаю чытаць з апошняй старонкі – задам наперад. (Смяецца.) Больш за ўсё падабаюцца артыкулы пра лёсы людзей, пра ветэранаў.

1.jpg

Неаднойчы героямі газетных публікацый былі родзічы Анатоля Шакеля: унучка Яна Алёкса, пляменнік Уладзімір Алізар, дзядзька Адам Мальдзіс, артыкулы якога не раз друкаваліся ў «Астравецкай праўдзе».

– Пра жонку маю ў 1993-м годзе пісалі,  працягвае мужчына. – Газету заўсёды чакаем – любім яе чытаць.


НАГАДВАЕМ

Выпісаць «раёнку» можна да 26 ЛІПЕНЯ ўключна.

Зрабіць гэта можна трыма спосабамі:

1. У паштальёна або ў мясцовым аддзяленні паштовай сувязі.

2. У рэдакцыі газеты з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

3. На сайце Белпошты https://belpost.by/.

Спярша трэба зарэгістравацца на сайце. Затым адкрываеце закладку «Падпіска» і праходзіце наступныя крокі: каталогі – цікавыя старонкі – аформіць падпіску (выбраць выданні РБ, газета, фізічная асоба, друкаваная версія) – падпіскі – «Астравецкая праўда».

Далей клікаеце «плюсік», дзе запоўніце месяцы падпіскі, свой адрас. Дабаўляеце ў кошык, пераходзіце ў яго і аформляеце падпіску.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: