Присоединяйтесь к проекту БРСМ «Память потомков»: рассказываем о родных-фронтовиках

10:19 / 22.07.2020

Працягваем расказваць пра ветэранаў, родныя якіх даслалі іх фотаздымкі на рэспубліканскі чэлендж #Беларусьпомніць.

Пра чырвонаармейца Міхаіла Дземідовіча расказала яго ўнучка, намеснік дырэктара СШ №2 г. Астраўца Іна Семянчук.

1.jpg

Міхаіл Васільевіч Дземі­до­віч нара­дзіў­ся ў 1910 годзе ў вёсцы Замосце Уздзенскага раёна. Там жа, на Міншчы­не, ён і змагаўся з ворагам.

– Дзед ужо меў сям’ю, калі пайшоў на вайну, – расказвае ўнучка ветэрана. –  На Уздзеншчыне, у вёсцы Глінкі (адтуль родам мая бабуля Лідзія Данілаўна), засталіся яго жонка і сын.

З 17 верасня 1943-га па 20 ліпеня 1944-га Міхаіл Васільевіч быў стралком партызанскага атрада «Патрыёт Радзімы» брыгады імя Варашылава – ветэран засвоіў гэту навуку падчас службы ў стралковым палку Чырвонай арміі.

– А пасля злучэння партызанскіх войскаў з дзеючай арміяй дзядулю прызвалі ў 136-ы стралковы полк унут­раных войскаў.  З кастрычніка 1945-га па люты 1946-га  служыў у 84-м пагранічным атрадзе, потым яшчэ чатыры месяцы нёс варту на асобным кантрольна-прапускным пункце «Ласосна», – расказвае Іна.

6.jpg

Пасля вайны Міхаіл і Лідзія, да таго часу ў іх нарадзілася дачка, пераехалі ў Ашмяны.

– Суровага нораву быў мой дзед – ці то прыродай закладзена, ці то вайна загартавала: толькі гляне – і мы ведалі, што смяшкі дрэнныя. І адданым камуністам, хаця быў беспартыйным, – бабуля рашылася пайсці ў царкву толькі пасля яго смерці, – прыгадвае жанчына. 

Расповедаў ветэрана пра вайну ні сама жанчына, ні яе бацькі не чулі – гэта тэма была пад забаронай. 

Пра радавога Дземідовіча можна даведацца з харак­та­рыстыкі ва ўзнага­родным лісце: «За час прабывання ў атрадзе паказаў сябе як сапраўдны сын савецкага народа. Удзельнік  разгрома нямецкай аўтакалоны па шасэ Мінск-Слуцк, рэйкавай вайны 1944 года на чыгуначнай станцыі Слуцк-Баранавічы. Ветлівы, дысцыплінаваны. Аддадзены справе партыі Леніна-Сталіна».

2.jpg

І ваенныя ўзнагароды Міхаіл Ва­сіль­е­віч ахоўваў ад старонніх вачэй – трымаў у патаемным месцы. Гэта былі недакранальныя  рэліквіі – асабісты яго боль. 

– Толькі адзін раз паказаў іх нам, унукам, – дзеліцца Іна Семянчук. – Пасля смерці дзеда яго ўзнагароды бабу­ля перадала ўнуку – ён адзіны хлоп­чык сярод нас.

Так, акрамя дзедавых фотаздымкаў і дакументаў, захоўваюць нашчадкі ветэрана  ордэн Айчыннай вайны  ІІ сту­пені, медалі «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені, «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «Ветэран працы» і юбілейныя медалі.

34.jpg

Міхаіла Дземідовіча не стала ў 1986 годзе. Пахаваны ветэран на астра­вецкіх могілках.


У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Рита Дремо и из архива героев