Дзякуй, паштальёны!

08:32 / 14.07.2020
Па добрай традыцыі  супрацоўнікі рэдакцыі накіраваліся ў некалькі аддзяленняў паштовай сувязі, каб у чарговы раз  падзякаваць паштальёнам за падпіску на раённую газету.

Першы прыпынак – аддзяленне паштовай сувязі «Малі».

Яго загадчыкам крыху больш за паўгода з’яўляецца Данута Бараноўская, хаця з поштай яе звязваюць амаль 36 гадоў.

– У гэту сферу прыйшла ў 1984 годзе. Пачынала паштальёнам у Вароне, праз некалькі месяцаў стала начальнікам гэтага аддзялення. Потым працавала ў Трокеніках, Быстрыцы, Газе, Варнянах і нават у Астраўцы, – расказвае Данута Казіміраўна.

0.jpg



На пенсіі жанчына пабыла ўсяго чатыры месяцы. Потым зноў папрасілі выйсці –  і яна не змагла адказаць.

– Мне падабаецца працаваць з людзьмі. Хаця ўсялякае здаралася – да кожнага трэба знайсці падыход, усміхнуцца – і табе, часцей за ўсё, адкажуць тым жа, – разважае загадчык. –  На маім шляху заўсёды сустракаліся добрыя кіраўнікі: Ірына Эдуардаўна Тальчук, Тарэса Станіславаўна  Ігнатовіч,  Святлана Чаславаўна Максімава. Прыслухоўваліся адзін да аднаго – і працавалі.

Цяпер у аддзяленні паштовай сувязі «Малі» ўся­го  два работнікі – загадчык і паштальён  Марыя Мікалаеўна Ваейкава. Жанчыны – абедзве ўжо на заслужаным адпачынку – адразу ж пасябравалі.

5.jpg



Кола абслугоўваемых вёсак невялікае:  Малі, Дзірмуны і Філіпаны. Але калі ўлічваць тое, што сёння ў аддзяленні паштовай сувязі можна ажыццявіць не адну  аперацыю, работы хапае. 

– Мы прымаем плацяжы, прадаём тавар, ад­праў­ляем мотадастаўку, выплачваем пенсіі, афар­м­ляем падпіску і праводзім шэраг іншых пра­цэдур, – гаворыць загадчык аддзялення. – І ўсё ж падпіска для нас заўсёды стаіць на першым месцы.

– У стагоддзе камп’ютараў моладзь аддае перавагу інтэрнэту. А газеты ў  асноўным выпісваюць пажылыя людзі. Хаця планы па падпісцы мы выконваем. На ліпень падпісалі 143 экзэмпляры «Астравецкай праўды», – працягвае Данута Казіміраўна.

А паштальён аддзялення Марыя Мікалаеўна Ваейкава стараецца, каб газета прыйшла ў час да падпісчыка.

Старанна ставіцца да сваіх абавязкаў  і паштальён аддзялення ў Рымдзюнах Алена Захарэўская, зона абслугоўвання  якой  больш за 10 вёсак.

1.jpg



Калі ўсе газеты распісаны па адрасах, Алена Захарэўская садзіцца на веласіпед – і развозіць іх па паштовых скрынях вяскоўцаў.

– У Рымдзюнах «Астравецкую праўду» выпіс­ваюць на 74 адрасы. «Раёнку» ў нас любяць. Пры­ношу яе амаль у кожны дом, – гаворыць Алена Да­ні­лаўна.

На пошту жанчына прыйшла каля 10 гадоў назад. Быў перыяд, калі спрабавала змяніць сферу дзейнасці, але вярнулася назад.

– Мне падабаецца мая праца. Некаторыя лічаць, што цяжка і складана. Магчыма, бо сёння мы не толькі разносім пенсіі і газеты, але і прадаём тавар, прымаем плацяжы на мабільны тэлефон… – усё гэта патрабуе ўвагі і сканцэнтраванасці. Часам і дома дарабляеш тое, што не паспеў на рабоце. Але  калі любіш тое, што робіш, то атрымліваеш задавальненне, – расказвае Алена Данілаўна.

У клопатах іх дзень прабягае хутка, але яны не сумуюць.  Дзякуй вам, паштальёны, за працу і за ўсмешкі, якія вы дорыце нашым падпісчыкам.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич