Для роднага краю спявалі і танцавалі 3 ліпеня

15:47 / 03.07.2020

Святочны настрой у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь падарылі гледачам раённыя артысты.

02.jpg

Час тых, хто падарыў нам мірнае неба, і каму кожны беларус удзячны за дом і хлеб на стале, ушанавалі астраўчане падчас канцэрту «Для цябе, мой край, спяваю».

05.jpg

Песнямі-прызнаннямі ў любові да роднай зямлі віталі гараджан і гасцей свята Аляксандр Юргелянец, Юрый Інаровіч, Вольга Рабкоўская, Вольга Валадзько, Надзея Вайцяховіч, Алёна Якубцэвіч, Яна Алёкса і іншыя, добра вядомыя кожнаму мясцоваму жыхару артысты. Эмацыянальна і цёпла сустрэлі гледачы юную зорачку, пераможцу шматлікіх вакальных конкурсаў, фіналістку конкурсу «Еўратон» Анастасію Ляховіч з Альхоўкі.

01.jpg

04.jpg

06.jpg

03.jpg

07.jpg

Танцавальныя нумары і вершы пра Радзіму дадалі святу разнастайнасці, узнёсласці і народнага каларыту.

Самае галоўнае, аб чым словамі і рухамі гаварылі ўсе без выключэння артысты: якое гэта шчасце – жыць на свабоднай і шчаслівай зямлі!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович