«Сэлфі & фота з вышыванкай» чакае канкурсантаў

14:09 / 04.06.2020

Паспяшайцеся прыняць удзел у традыцыйным конкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай», які запусціў райкам ГА БРСМ.

На конкурс прымаюцца любыя здымкі – галоўнае, каб на іх былі вышыванкі. Героямі трапнага кадра могуць быць дзеці, моладзь, сям’я ці нават проста вышыванка ў іншых краінах.

1234.jpg

Сэлфі размяшчайце ў «Інстаграм» з хэштэгамі #сэлфізвышыванкай, #дзеньвышыванкі (можна і на рускай мове) і абавязкова ўказвайце акаўнт @ostrovetskii_rk_oo_brsm @instagram.com/brsmby.

А фотаработы з вышыванкай дасылайце на электронную пошту райкама ГА БРСМ: ostrovets.brsm@mail.ru з пазначэннем «Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай».

УВАГА: фотакалажы і фотамантаж на конкурс НЕ прымаюцца.

Паспяшайцеся: здымкі можна дасылаць да 17 чэрвеня!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: