Чатыры ўзнагароды ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі да 75-годдзя Перамогі ўзялі астраўчане

16:09 / 03.06.2020
Астравецкія школьнікі сталі прызёрамі ХІІІ міжнароднай маладзёжнай навуковапрактычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа».

На канферэнцыю было пададзена больш за 300 работ з Беларусі, Расіі і Казахстана. Па выніках завочнага адбору даследчыя работы чацвярых дзяцей з Астравеччыны атрымалі высокую ацэнку.

Так,  альхоўскі  школьнік  Мацвей  Сідарэвіч,  які апісаў  палітыку  генацыду  на  тэрыторыі  нашага раёна, адзначаны Дыпломам ІІІ ступені. Такімі ж дыпломамі ўзнагароджаны астраўчанін Кірыл Малышка з СШ №2 і Аліна Калтан з Варнянскага НПК. Хлопец  расказаў  пра  лёсы  яўрэяў  Астравеччыны, Ашмяншчыны і Смаргоншчыны, а дзяўчынка даследвала ролю асобых дакументаў, уведзеных фашыстамі на акупіраваных тэрыторыях, на прыкладзе «аўсвайса» Юстыны Копць.

Аліна Калтан.jpg

Аліна Калтан


Пахвальным лістом адзначыла журы работу варнянскага  школьніка Антона Валынца – ён прааналізаваў  гандлёва­эканамічныя  і  палітыч­ныя адносіны СССР і Германіі ў 1939­1941 гадах.

Антон Валынец.jpg


Прыемна, што для даследвання школьнікі выка­рыстоўвалі, акрамя іншых крыніц, і матэрыялы газеты «Астравецкая праўда».



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: