Онлайн-проекты к 75-летию Победы: говорили и показывали дети

14:39 / 02.06.2020
На працягу мая Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі рэалізоўваў у сацыяльнай сетцы «ВКантакце» анлайн-праекты, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

– Першай мы запусцілі акцыю «Анлайн-паштоўка «Я помню! Я ганаруся!», – расказвае педагог-арганізатар Святлана Лета. – Умовы былі простымі: зрабіць у любой тэхніцы паштоўку, сфатаграфаваць яе і даслаць у суполку ЦТДіМ. 

Фота публікавалі на сцяне суполкі на працягу двух тыдняў. Да гэтага творчага марафону падключыліся не толькі вучні школ, але і малышы дзіцячых садкоў – усяго  даслалі 69 паштовак. 

5.jpg

Дзіяна Рагавенка


34.jpg

Паштоўка СШ №3



– Таксама мы прапанавалі дзецям па­ўдзель­нічаць у відэаконкурсе вершаў і песень пра вайну «Пераможны май», – працягвае Святлана. – Ролікі таксама размяшчалі ў суполцы нашай установы, а аўтараў самага цікавага чакаў прыз.

Хоць відэа даслалі не так шмат, як паштовак – усяго сем, але якія гэта былі ролікі: дэталёва распрацаваныя сцэнарыі і падача творчых выступленняў, якія суправаджаліся даку­ментальнымі хронікамі, падтанцоўкамі, дэкарацыямі! Папрацавалі ўдзельнікі і іх творчыя кіраўнікі на славу.  

Лепшай прызнана работа на верш Пімена Панчанкі «Дзеці вайны» ў выкананні альхоўскай школьніцы Ксеніі  Кусойць – яна і атрымае прыз. 

3.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: