У падарожжа ў казачнае лета адправіліся выхаванцы ясляў-сада №5

10:08 / 02.06.2020

Цікава адзначылі Дзень абароны дзяцей у яслях-садзе №5 нашага горада.

Раніцай каля садка выхаванцаў сустракалі казачныя персанажы, якія праводзілі вясёлыя конкурсы для дзяцей і іх бацькоў.

А потым дашкаляты адправіліся ў падарожжа ў казачнае лета, дзе іх сустрэлі Клоўн, Карлсан, Баба Яга і Лета. Нашы выхаванцы не толькі цікава правялі дзень, але і паказалі веды, кемлівасць, уменне гуляць у камандзе.

4.jpg

Завяршылася свята конкурсам малюнкаў на асфальце. Усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.

Анастасія КУЛЕШ,
загадчык

Текст: Главный администратор