Дабрачынная акцыя “Разам збяром дзяцей у школу!”

10:16 / 24.08.2011

На тэрыторыі Астравецкага раёна нядаўна распачалася і ўжо актыўна набірае абароты абласная дабрачынная акцыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа “Разам збяром дзяцей у школу!”


Сутнасць гэтай акцыі – сабраць неабходныя школьныя прыналежнасці дзецям, бацькі якіх забыліся пра свае святыя бацькоўскія абавязкі – проста быць побач і любіць сваіх дзяцей, не кажучы ўжо пра тое, каб падрыхтаваць і закупіць усё неабходнае ім да школы. І тут на дапамогу прыйшлі дабрачынцы з Чырвонага Крыжа.
Зараз гэтая акцыя вельмі плённа праходзіць ў Міхалішках, дзе юныя валанцёры з атрада “Анёлы” актыўна займаюцца зборам неабходных для школы канцылярскіх тавараў, а таксама адзення і абутку. А ў Астраўцы плануецца правесці дабрачынную акцыю “Падарунак да школы” 4 верасня. Усіх жадаючых прыняць удзел у дабрачыннасці запрашаем прыйсці ў гэты дзень на гарадскі рынак.
Акцыя “Разам збяром дзяцей у школу” будзе праходзіць на працягу месяца. Таму ўсе, хто захоча дапамагчы, можа смела звяртацца ў раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа або ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Марына МАЦКЕВІЧ.