Як я ледзь не стаў злодзеем

15:43 / 07.05.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Гадоў трыццаць таму выхадным днём я саставіў кампанію жонцы і цешчы ў паходзе за пакупкамі. Наведаўшы не адзін магазін, напрыканцы зайшлі ў гастраном. Я да таго часу ўжо крыху стаміўся, таму вырашыў пачакаць сваіх жанчын каля касы. 

Праз нейкі час на століку, дзе пакупнікі пакідалі свае рэчы, убачыў сумку жонкі. «І калі яна яе тут паставіла? А сама куды падзелася? Цікава, што ж купіла?» – думаў, раскрываючы сумку, бо ўжо трохі прагаладаўся.

Там ляжаў цэлы батон доктарскай каўбасы! Я пакруціў яго, у думках аблізваючыся і шкадуючы, што няма з сабой сцізорыка – не будзеш жа рваць рукамі ці зубамі! Добра, пачакаю…

Пакуль я выглядваў сваіх спадарожніц, жончына сумка са століка прапала! З-пад самага носа ўкралі! Я выбег з гастранома, спадзеючыся дагнаць злодзея, але таго ўжо і след прастыў.

З сапсаваным настроем вярнуўся ў гастраном у прадчуванні непрыемнай размовы – пэўна ж, жонка скажа: «Так на жанчын заглядваўся, што сумку правароніў!»

Калі падышлі Вольга і Любоў Іванаўна, я вінавата далажыў:

– А сумачка наша – цю-цю…

– Якая сумачка? –  здзівіліся яны.

І тут я ўбачыў у руках жонкі «прапажу». 

…Аказваецца, на століку стаяла чужая сумка, як две кроплі вады падобная на нашу. Уяўляеце, што было б, калі б мяне застукалі з каўбасой?! Ці калі б я дагнаў на вуліцы чалавека з той сумкай? Лавіў злодзея – а сам ледзь ім не стаў!

Станіслаў ВАЛОДЗЬКА



Текст: Главный администратор