Парафіяне касцёла Святых Космы і Даміяна павіншавалі з Вялікаднем медыкаў

12:47 / 13.04.2020

З Уваскрасеннем Хрыстовым медыцынскіх работнікаў і пацыентаў раённай паліклінікі павіншавалі парафіяне касцёла Святых Космы і Даміяна.

7.jpg

– Ва ўсім свеце склалася няпростая сітуацыя ў сувязі з пандэміяй каронавіруса, – расказаў ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч. – Гэтае значнае свята некаторыя медыкі сустракалі не з блізкімі, а на сваіх працоўных месцах, аказваючы дапамогу хворым людзям. Нашы парафіяне вырашылі павіншаваць іх і пацыентаў: фарбаваныя яйкі, фрукты, кулічы і іншыя слодычы мы перадалі ў раённую паліклініку.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич