Советы психолога: стоит ли детям давать деньги и контролировать, на что они их тратят

12:13 / 11.04.2020
Ці трэба даваць дзецям кішэнныя грошы і колькі? А кантраляваць іх расходаванне? Што рабіць, калі дзіця купляе на свае грошы нешта, на погляд бацькоў, непатрэбнае ці нават шкоднае? Ці варта заахвочваць рублём добрыя адзнакі? На гэтыя і іншыя пытанні мы папрасілі адказаць псіхолага Юлію Ражко.

Как осуществить свою мечту? Обратиться за субсидией! – Я лічу, што ў дзяцей павінны быць кішэнныя грошы. Гадоў з шасці-сямі малым трэба даваць пэўную суму, каб яны вучыліся ёй распараджацца, разлічваць, ці хопіць ім таго, што выдзелілі, выпраўляючы ў магазін, на малако, батон і чупа-чупс альбо не; каб умелі прымаць самастойныя рашэнні.

Гэта ж дылема, што купіць за ўласныя грошы: булачку, пячэнік ці заколку? І не трэба кожны раз тэлефанаваць маме, каб спытаць, як правільна, – малое само павінна зрабіць гэты няпросты выбар! Калі дзіця да гэтага заахвоціць, то з цягам часу яно навучыцца самастойна адказваць і на больш складаныя пытанні, не цікавячыся ў мамы ці таты, як жа правільна.

 Якую суму трэба выдзяляць дзіцяці на кішэнныя расходы, кожны вызначае, зыходзячы з магчымасцей сямейнага бюджэту. На мой погляд, для малых пяць рублёў на тыдзень – больш чым дастаткова. 

А вось кантраляваць, на што сын ці дачка патрацілі грошы, не варта: вы іх далі – значыць, давяраеце свайму дзіцяці, і яно само вызначыцца, што за іх купіць. Нават калі  эта будзе не  карысны яблык, а шкодныя чыпсы ці кока-кола, не трэба ўпадаць у паніку. Сёння – чыпсы, заўтра – апельсін, а паслязаўтра малы вырашыць, што можна сэканоміць і набыць нешта з таго, чаго не купляюць бацькі. І няхай вас не раздражняе, што гэта будзе дваццатая гоначная машынка ці пяцідзясяты набор Лега. Па-першае, успомніце, ці заўсёды вы самі купляеце тое, што трэба, а не тое, што хочацца, – скажам, кірыешкі, піва ці дваццаць першую сукенку? А дзеці бяруць прыклад з дарослых! Па-другое, аналізуючы, на што траціць свае кішэнныя грошы дзіця – самалёцікі, пісталеты, корм для коцікаў і сабачак, адзенне для лялькі ці што іншае, – можаце вызначыць яго схільнасці і інтарэсы. 

А галоўнае – мары, якімі б яны ні былі, павінны здзяйсняцца – гэта павышае самаацэнку і дапамагае самарэалізоўвацца. Я ведаю жанчыну, якая ў дзяцінстве так любіла мяккія цацкі, што, калі стала дарослай, з кожнай зарплаты купляла сабе чарговую плюшавую «ціскалку», якія запаланілі ўсю канапу! З цягам часу яна імі «наелася» – і мядзведзікі-малпачкі зніклі, саступіўшы месца новай мары. Але яна не з’явілася б, каб не ажыццявілася папярэдняя.  

Важна, каб бацькі, даючы дзецям грошы, падказалі, на што іх ні ў якім выпадку нельга траціць: на тое, што шкодзіць здароўю ці іншым людзям альбо супярэчыць закону: нельга купляць цыгарэты, алкаголь, гуляць у азартныя гульні і г.д. І навучылі правільна з імі абыходзіцца: растлумачылі, што не трэба браць вялікія сумы ў школу, расказваць іншым, нават сябрам, колькі ў сям’і грошай і дзе яны ляжаць, не аддаваць іх староннім.

І хоць першыя кішэнныя грошы дзіцяці, хутчэй за ўсё, пойдуць на тыя ж чыпсы, колу ды цукеркі, не палохайцеся: ад аднаго пакета чыпсаў яшчэ ніхто не памёр. Проста растлумачце дзіцяці, што, калі ўсё гэта ўжываць часта, то можна атрымаць язву страўніка, цукровы дыябет,  страціць зубы – і тады грошы трэба будзе аддаваць на лячэнне, а не на прысмакі, і дзіця іх больш не пабачыць. 

Татальны кантроль за паводзінамі дзяцей, які выпрацоўвае ў іх пачуццё віны, страх зрабіць нешта не так, жаданне ўтоіць ад бацькоў праўду, трэба замяняць шчырымі размовамі, каб малыя не баяліся расказаць, на што патрацілі кішэнныя грошы, а, наадварот, выказвалі сваё меркаванне, як гэта лепш зрабіць. Калі ў дзіцячым «банку» – сёння ж самым папулярным падарункам ад сваякоў з’яўляюцца грошы – сабралася ўнушальная сума, якой вам не хапае, скажам, на новы тэлевізар ці на рамонт, не трэба «ціснуць» на малога, каб ён ахвяраваў свае зберажэнні  на агульную карысць: пачуццё віны – адно з самых разбуральных для псіхікі. Вырашыць аддаць – прыміце з удзячнасцю, не – гэта яго права. 

Карманные деньги для детей: правовые нюансы


Мастацтва бацькоўскага выхавання ў тым, каб рашэнне, якое здаецца вам правільным, малы прыняў сам. Калі «Астравецкая праўда» збірала ахвяраванні на лячэнне хворага дзіцяці, хлопчык, якому мама прачытала артыкул з адпаведнымі каментарыямі, папрасіў яе аднесці ў рэдакцыю ўсе грошы, што адкладваў на веласіпед. Пагадзіцеся, гэты ўчынак сведчыць пра многае – і зрабіла яго дзіця, хоць і не без удзелу бацькоў.

А вось практыку заахвочвання грашыма добрых адзнак лічу няправільнай: дзіця павінна разумець, што вучыцца яно не для бацькоў і не за грошы, а для самога сябе, каб у будучым стаць тым, кім хочацца, займацца любімай справай. Але не бачу нічога дрэннага, калі паспяхова завершаны навучальны год будзе адзначаны сямейным святам ці падарункам.

Больш за ўсё насцярожвае, калі ў ланцужку «бацькі-дзеці-грошы» слабым звяном становіцца жаданне старэйшых адкупіцца ад дзяцей, заплаціць ім за сваю няўвагу, «выкупіць» той час, што яны не могуць ці не хочуць правесці з нашчадкамі: маўляў, вось табе пэўная сума ці дарагая цацка – і не чапай мяне, я вельмі заняты… Такія інвестыцыі не пойдуць на карысць. Як бы вы ні былі занятыя, з дзецьмі трэба гуляць, размаўляць, не толькі слухаць, але і чуць тое, што іх радуе, турбуе, засмучае. 

Мы жывём у свеце рыначных адносін. І грошы даюць вялікія магчымасці для рэалізацыі планаў і жаданняў. Аднак ёсць тое, што за іх не купіш – узаемная любоў, павага, давер. І пра гэта павінны памятаць і дзеці, і дарослыя.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик