Тэлефоннага даведніка не будзе

13:39 / 05.04.2020
Таксама астраўчанка Ганна Андралойць падняла набалелае пытанне: калі ж нарэшце ў раёне з’явіцца новы тэлефонны даведнік?


– Я падымала гэтую праблему некалькі гадоў назад, але нічога не змянілася, – паскардзілася жанчына. – Я пенсіянерка і не магу дазволіць сабе кожны тэлефонны нумар даведвацца ў платнай службе.  

Пытанне было пераадрасавана на­чальніку Астравецкага ўчаст­ка электрасувязі Сяргею Хіневічу:

– Я ўжо неаднойчы казаў, што наша арганізацыя не друкуе даведнікі – мы можам на платнай аснове толькі даць спіс абанентаў, – патлумачыў Сяргей Міхайлавіч. – Да таго ж працягваецца замена старых нумароў – напрыклад, у гэтым годзе запланавана замяніць каля 1 000. Так што выпускаць у бліжэйшы час даведнік няма сэнсу, бо інфармацыя ў ім хутка стане неактуальнай. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: