Лучшие аниматоры области работают в Островецком центре творчества детей и молодёжи

15:31 / 02.04.2020
Забаўляльная дзіцячая праграма астравецкіх педагогаў прызнана адной з самых цікавых і пазнавальных у вобласці. 

3.jpg



Традыцыйна пасля закан­чэння зімовых святаў у рэс­публіцы праводзіцца конкурс  на лепшую сцэнарную распрацоўку навагодняй праграмы – каб абагульніць лепшы вопыт работы і падрыхтаваць дапаможны матэрыял для арганізатараў дзіцячага ад­пачынку на наступны сезон. Не застаецца па-за ўвагай гэта спаборніцтва ў крэатыве ідэй і ў астравецкіх аніматараў.

У гэтым годзе на абласным этапе конкурсу наш раён прадстаўлялі дзве рас­­працоўкі – варнянскіх на­с­таўнікаў пачатковых кла­саў Таццяны Лакевіч і Аксаны Багушэвіч і педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і мо­ладзі Вольгі Сцефановіч і Святланы Леты. 

За арыгінальнасць сюжэту і яркія персанажы «Гісто­рыя навагодніх цацак», якую на раённым дабра­чын­ным ранішніку расказвалі «цэнтраўскія» рабо­нікі, ад­зна­чана Дыпломам ІІ ступені. Цяпер гэта работа ўдзельнічае ў фінальным этапе конкурсу.

1.jpg



Спадзяёмся, што як і два гады таму, работа астравец­кіх аніматараў у рэспубліцы таксама атрымае годную адзнаку



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: