Лідары вясенне-палявых работ на 26 сакавіка

14:26 / 27.03.2020

Па звестках Астравецкай раённай арганізацыі «Беларускі прафесійны саюз работнікаў аграпрамысловага комплексу» лепшых вынікаў на вясенне-палявых работах на 26 сакавіка дасягнулі:

7.jpg

ВОРЫВА

Віктар Віктаравіч АЛЁКСА з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-3022 заараў 161 гектар.

Валерый Віктаравіч БУЧЫНСКІ з КСУП «Гервяты», які на трактары МТЗ-3022 заараў 108 гектараў.

Славамір Мар’янавіч СЫС з КСУП «Варняны», які на трактары МТЗ-3022 заараў 101 гектар.

КУЛЬТЫВАЦЫЯ

Валерый Генрыхавіч ГЕРАСІМ з КСУП «Гервяты», які на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў 710 гектараў.

Рыгор Іосіфавіч ТХОРАЎ з КСУП «Гудагай», які на трактары К-744 падрыхтаваў 659 гектараў.

Аляксандр Леанардавіч ВАРАНОВІЧ з КСУП «Варняны», які на трактары МТЗ-3027 падрыхтаваў 548 гектараў.

СЯЎБА ЗБОЖЖАВЫХ

Пётр Іванавіч СЯРГЕЙ з КСУП «Гудагай», які на трактары «Джон-Дзір» засеяў 538 гектараў.

Уладзімір Іванавіч МЯТЛЕЎСКІ з КСУП «Варняны», які на трактары «Джон-Дзір-0844» засеяў 335 гектараў.

Вацлаў Часлававіч КАНДРАТОВІЧ з КСУП «Гудагай», які на трактары «Джон-Дзір» засеяў 327 гектараў.

ПАГРУЗКА АРГАНІКІ

Віктар Іосіфавіч ГРОДЗЬ з КСУП «Гервяты», які на «Амкадоры» пагрузіў 12 527 тон.

Анатоль Яўгенавіч ВАЛЯВАТЫ з КСУП «Гудагай», які на «Амкадоры» пагрузіў 10 566 тон.

Анатоль Віктаравіч ТАРАШКЕВІЧ з КСУП «Варняны», які на «Амкадоры» пагрузіў 6 025 тон.

УНЯСЕННЕ АРГАНІКІ

Генрых Тадэвушавіч МЛЫНСКІ з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-3022 унёс 8 644  тоны.

Іван Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП «Гервяты», які на трактары МТЗ-1523 унёс 5 880 тон.

Генадзь Іванавіч ЧАЙКОЎСКІ з КСУП «Гервяты», які на трактары МТЗ-1221 унёс 4 030 тон.

УНЯСЕННЕ МІНЕРАЛЬНЫХ УГНАЕННЯЎ

Яўген Рамуальдавіч ЛАЎРЫНОВІЧ з КСУП «Гервяты», які на трактары МТЗ-1221 унёс угнаенні на 1 847 гектарах.

Павел Уладзіміравіч ТАЛЬ з КСУП «Міхалішкі», які на трактары МТЗ-1221 унёс угнаенні на 1 249 гектарах.

Сяргей Пятровіч УРЛІК з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-82 унёс угнаенні на 1 218 гектарах.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор