Шосты этап конкурсу «Пазнай Астравеччыну»

14:12 / 28.02.2020

Пяты тур конкурсу “Пазнай Астравеччыну”, у якім астраўчане на здымку пазналі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі ў Кямелішках, быў насычаным не толькі на падрабязныя адказы, але і на фотаздымкі.

Помнік драўлянага дойлідства пабудаваны Станіславам Прушчынскім у 1781 годзе ў змешаным стылі: мадэрн, неакласіцызм і готыка. У 1866-89 гадах пробашчам касцёла быў вядомы рэлігійны дзеяч Я.Курчэўскі.

На поўдзень ад храма размешчана мураваная брама і драўляная  званіца.

Да нашых дзён у касцёле захаваўся старажытны арган XVIII стагоддзя. Яго “фішка” – драўляная разьба, якой ён упрыгожаны. Калісьці арган упрыгожвалі дзве фігуры анёлаў, але скульптуры не захаваліся.

У Другую сусветную вайну фашысты арганізавалі каля касцёла гета. Адзін з тых, хто выратаваўся, – Шмуэль Керэн-Кроль – у 1992 годзе ўсталяваў у мястэчку невялікі мемарыял у памяць аб ахвярах Халакосту.

У пятым этапе конкурсу ўдзельнічала 17 чалавек. Пяцёра з іх, акрамя падрабязных адказаў, даслалі ў рэдакцыю фотаздымкі, за што і атрымалі па 3 балы: Алег Драган, Святлана Марозава, Ганна Мілашэвіч, Марына Кімса, Алена Памецька.

Па 2 балы за правільныя адказы-гісторыі атрымала 7 чалавек: Марк Чубек, Ванда Вайшнаровіч, Жанна Волк-Леановіч, Вікторыя Іванцэвіч, Рэгіна Замара, Алеся Абухоўская, Кацярына Вараб’ёва.

Пазналі на здымку касцёл у Кямелішках 5 чалавек: Юлія Калтан, Іосіф Масцяніца, Іван Тухта, Сяргей Жукоўскі, Галіна Вараб’ёва.

Па выніках пяці тураў найбольшую колькасць балаў набралі Марына Кімса – 15, Алена Памецька – 14, Алег Драган – 11.


Дзе гэта, што гэта

Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта, – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па звычайнай ці электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).

Мадэратар праекта Ніна Рыбік



Текст: Главный администратор