С Днем защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь!

08:06 / 23.02.2020

Паважаныя абаронцы Айчыны!

Гэтае ганаровае званне адносіцца перш за ўсё да тых, хто са зброяй у руках абараняў родны край ад ворагаў у гады ваеннага ліхалецця, хто стаяў на ахове рубяжоў Радзімы ў мірны час, даваў прысягу на вернасць сваёй Айчыне – і з гонарам выканаў словы воінскай клятвы. 

Але абаронцы Айчыны – гэта і тыя, хто бароніць сваю маленькую радзіму паўсядзённай самаадданай працай, клапоціцца пра сваю сям’ю і яе дабрабыт, з’яўляецца сапраўдным патрыётам Беларусі.

Усіх вас, шаноўныя, я віншую са святам – Днём абаронцаў Айчыны. Жадаю вам здароўя, поспехаў, сямейнага дабрабыту. І каб у вас ніколі не ўзнікала патрэбы браць у рукі зброю –абараняць свой дом,  сям’ю і краіну ад ворагаў. Няхай наша агульная Радзіма – Рэспубліка Беларусь – заўсёды застаецца мірнай і квітнеючай, астраўком стабільнасці і шчасця!

Віктар СВІЛА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
7-га склікання



Текст: Главный администратор