Проездные на автобус: есть такие!

15:39 / 17.02.2020
У матэрыяле «Куды ідуць аўтобусы» («АП» №4 ад 17 студзеня) пасажыры гарадскога транспарту наракалі на адсутнасць магчымасці выкарыстання праязных білетаў.

Як паведаміла адміністрацыя аўтапарка №4, такая магчымасць ёсць. Акрамя талона на адну паездку, у вадзіцеля аўтобуса можна купіць праязны на месяц – колькасць паездак па ім неабмежаваная. Кошт праязнога сёння складае 22 рублі 95 капеек. 

01.jpg

Для тых, каму цікава: кошт праязнога залежыць ад колькасці дзён у месяцы, кіламетражу і памнажаецца на нарматыўны каэ­фі­цыент 0,6.

Дэкадныя праязныя (на 10 дзён. – Заўв. аўт.) прадаюць у касе аўтавакзала, яны ўяўляюць сабой квіток з пазначэннем тэрміна дзеяння, які зацверджаны штампам. Дэкадны праязны каштуе 8 рублёў 4 капейкі.

Нагадаю, адна паездка ў гарадскім транспарце каштуе 65 капеек.

У ТЭМУ

Падаецца зразумелай заў­вага астраўчан аб неаб­ход­насці змяніць від талона на адну паездку – ён нагадвае ім савецкі час. Многім хацелася, каб яны мелі сучасны выгляд. Аднак і з меркаваннем дырэктара аўтапарка №4 Віталя Салкевіча нельга не пагадзіцца.

– Заказаць білеты на адну па­ездку кшталту тых, што дзей­нічаюць у сталіцы ці абласным цэнтры, мы, канешне, можам. Аднак гэта адмоўна адаб’ецца на іх цане для аўтапарка, які іх закупляе. Таму вырашана выкарыстоўваць білеты з меншым сабекоштам. Праз нейкі час, калі сістэма гарадскіх перавозак наладзіцца і пасажыраў стане больш, мы, маг­чыма, вернемся да пытан­ня выгляду білетаў.


ЛІЧБА

4 праязныя білеты на месяц было куплена астраўчанамі ў снежні мінулага года, 6 – у студзені бягучага.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: