Выбірай – цэпеліны ці пельмені?

13:21 / 16.02.2020

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg


Яны жывуць утраіх: маці, дачка і яе сын-школьнік. Дачка многа працуе, каб забяспечыць дабрабыт сям’і. А нестарая яшчэ маці клапоціцца пра тыл: наварыць, падаць, прыбраць, сустрэць унука са школы, праверыць урокі – яе работа.

Дачка неяк вырашыла даць маці адпачынак і купіла ёй пуцёўку ў санаторый. Тая доўга аднеквалася, але не прападаць жа грашам – паехала.

Перад ад’ездам пастаралася запоўніць маразілку: нарабіла галубцоў, цэпелінаў, катлет – толькі разагравайце і ешце. 

Вечарам дачка, вярнуўшыся з работы, пытае ў сына:

– Ну, чым вячэраць будзем?

І пачынае пералічваць пры­смакі, што пакінула бабуля. Але хлопец крывіцца…

– Ну што, можа, зганяеш у магазін за пельменямі?

– О, і праўда: так хачу магазінных пельменяў! – ускочыў з канапы сын.

…Вось і дагадзі гэтым дзецям! 

Тамара РАБІНКІНА



Текст: Главный администратор