«Пазнай Астравеччыну»: пераможцаў першага тура і новых удзельнікаў чакае чарговы этап

11:32 / 31.01.2020
На фотаздымку – першая з сямі стацый Марыянскай Кальварыі, што знаходзіцца ў вёсцы Дубок паблізу капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Капліца была ўзведзена ў 1929 годзе на адным са шматлікіх старажытных курганоў, што размешчаны на левым беразе Віліі. Напачатку ў Кальварыі было сем драўляных крыжоў з прымацаванымі да іх абразамі. У 1937 былі збудаваны стацыі «Маці Божая над крынічкай», мураваная каплічка Маці Божай Смуткуючай і  Брама, паказаная на фота­здымку. Кіраваў будаўніцтвам Брамы вядомы беларускі мастак Пятро Сергіевіч. 

У 2018 годзе Марыянскай Каль­варыі нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.

1.jpg



На прапанову паўдзельнічаць у конкурсе «Пазнай Астравеччыну» адгукнулася дзесяць чалавек. Адзін з іх памыліўся з вызначэннем, што ж адлюстравана на здымку, яшчэ адзін, адказаўшы правільна, папярэдзіў, што гэта па-за конкурсам. А восем удзельнікаў далі правільныя адказы, прычым многія дапоўнілі іх фотаздымкамі і падрабязнымі расповедамі пра першую стацыю Марыянскай Кальварыі ў Дубку. Алег Драган, які першапачаткова не ведаў правільнага адказу, правёў цэлае расследаванне – і вызначыў-такі, дзе гэта і што гэта, нават наведаў гэтае месца і даслаў фотаздымак.

Такім чынам, па адным бале за правільныя адказы атрымліваюць Жанна Волк-Леановіч, Юлія Грабоўская і Алеся Абухоўская, па два балы за дадатковыя здымкі ці тэкст – Алег ДраганРэгіна Замара, Юлія Афоніна і Алена Памецька. А Марына Кімса, якая правільны адказ дапоўніла шматлікімі фотаздымкамі і падрабязным расповедам аб Марыянскай Кальварыі, атрымлівае тры балы.


Дзе гэта, што гэта?

2.jpg



Нагадваем: далучыцца да конкурсу можна з любога этапу. Калі вы ведаеце, дзе гэта і што гэта – дасылайце свае адказы, расповеды і фотаздымкі.

Адказы на пытанні конкурсу можна дасылаць у рэдакцыю па электроннай пошце ці паведамляць па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да аўторка ўключна).
Текст: Нина Рыбик