Альхоўцы зрабілі «ШАГ» у свет навукі

17:04 / 24.01.2020

У Альхоўскай «Школе актыўнага грамадзяніна» ўспомнілі славутых землякоў і расказалі пра Дзень беларускай навукі.

Школьнае мерапрыемства прайшло пад назвай «Ганаруся сваімі землякамі» і складалася з трох частак. Першая была прысвечана званню «Герой Беларусі». Вучні даведаліся, што яно было зацвержана ў 1996 годзе і з таго часу прысвоена 11 беларусам. Першы ганаровы медаль пасмяротна атрымаў лётчык Уладзімір Карван, а апошняй – алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава.

У другой частцы размова ішла аб прэміі «За духоўнае адраджэнне» – яе ўручаюць людзям і калектывам, якія захоўваюць нацыянальныя традыцыі і праслаўляюць Беларусь.

Не менш пазнавальнай стала заключная частка мерапрыемства, прысвечаная Дню беларускай навукі. З гэтай нагоды на сустрэчу да школьнікаў завітаў Яўген Чабатароў, настаўніцкі стаж якога складае 50 гадоў, 34 з якіх ён быў дырэктарам Альхоўскай сярэдняй школы. Хлопцы і дзяўчаты з цікавасцю слухалі расповед Яўгена Уладзіміравіча пра яго жыццёвыя пуцявіны: як першы раз трапіў у Альхоўку, прыляцеўшы з Гродна на самалёце, як заваёўваў павагу калег і вучняў, за што любіў сваю работу.

1.jpg

– Кожны з вас можа дасягнуць неверагоднага, – сказаў падчас сустрэчы Яўген Чабатароў. – Часам чалавек сам не ведае, на што здольны. Таму не бойцеся марыць і рызыкаваць – усё залежыць толькі ад вас.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: