Островецкий район гордится рабочим картонной фабрики

14:24 / 24.01.2020

Портрет Николая Павловича занесен на районную Доску почета.

0.jpg


З АЛЬХОЎКАЙ ПАЯДНАЛА ЖАНІЦЬБА

Вясковы хлопец Мікалай хацеў стаць вадзіцелем, аднак маці не пусціла яго паступаць у Маларыту – сказала, што хопіць аднаго сына трактарыста. Тады ён выбраў Брэсцкае будаўнічае вучылішча. Адпраўляючыся туды, каб атрымаць спецыяльнасць сталяра-будаўніка-паркетчыка, Мікалай нават не здагадваўся, што жыць і працаваць давядзецца не на роднай Брэстчыне, а за сотні кіламетраў – у невядомым і далёкім Астравецкім раёне Гродзенскай  вобласці.

Першы  прафесіянальны вопыт Мікалай атрымаў у брэсцкай будаўнічай арганізацыі, дзе ўкладваў паркет. Праца яму падабалася. Аднак Вольга, з якой хлопец пазнаёміўся, калі яна была студэнткай Брэсцкага педагагічнага інстытута, атрымала дыплом і павінна была па мэтавым накіраванні  вярнуцца працаваць на радзіму – на Астравеччыну. Маладажоны вырашылі перабірацца туды ра­зам…

…А З ФАБРЫКАЙ – ЖЫЦЦЁ

Так з 1986 года Мікалай Пятровіч жыве на радзіме жонкі, у Альхоўцы, і працуе на мясцовай кардоннай фабрыцы.

Спачатку мужчына ўладка­ваўся на ўчастак Барысаўскага будаўнічага мантажнага ўпраў­лення, які на той час існаваў пры фабрыцы і займаўся будаў­нічымі работамі не толькі на прадпрыемстве, а ва ўсёй вёсцы. 

– Пашчасціла мне тады, – лічыць гонар раёна. – Работа была добрая і брыгада склалася дружная.

У няпростыя 90-я будаўнічыя ўчасткі па ўсёй краіне сталі ўваходзіць у склад прадпрыемстваў, якія яны абслугоўвалі. Закрануў гэты працэс і Альхоўку. Так участак Барысаўскага БМУ стаў часткай кардоннай фабрыкі, а Мікалай з 1992 года – членам яе калектыву.

Падраздзяленне Паўловіча займаецца будаўнічымі рабо­тамі, рамонтамі на тэрыторыі прадпрыемства. Брыгада засталася невялікая – усяго тры чалавекі. 

З 2007 года Мікалай Пятровіч выконвае абавязкі майстра, а з 2004-га з’яўляецца старшынёй прафсаюзнага камітэта фабрыкі.

– Работы хапае, – гаворыць мужчына. – Грамадская работа адрозніваецца ад маёй асноўнай дзейнасці – яна іншая, але не менш цікавая.

На пытанне, каб была магчымасць змяніць працу, што б вы выбралі, Мікалай Пятровіч прызнаецца:

– Калі арганізоўваўся ўчастак ЖКГ у Альхоўцы, мяне запрашалі туды. Але кіраўніцтва фабрыкі змагло запэўніць, што тут мне ўсё ж будзе лепш. І я застаўся. Ды і так мне падалося надзейней: у 2000 памерла мая Вольга, на руках засталося трое сыноў.

Пра адсутнасць перспектывы ў прадпрыемства ў свой час не гаварылі толькі лянівыя – Мікалай Паўловіч пра гэта не задумваўся. Галоўнае – каб работа ў яго была сёння і цяпер. Дапамогі чакаць не даводзілася: пасля смерці жонкі мужчына застаўся ў Альхоўцы адзін – родныя на Брэстчыне, а Вольга была ў бацькоў адна. Таму кожны новы дзень на рабоце сустракаў з палёгкай.

І старанні бацькі не прайшлі дарма: дзеці выраслі добрымі і працавітымі людзьмі, знайшлі сваё месца ў жыцці і прафесіі. Да слова, старэйшы сын Мікалая Пятровіча Сяргей таксама працуе на кардоннай фабрыцы – інжынерам па тэхніцы бяспекі.


Апытанне

– Ваша самая вялікая радасць – гэта...

– Унук. Пакуль ён адзіны носьбіт нашага прозвішча. У маіх братоў усе дочкі.

– Аб чым думаеце, падыходзячы раніцай да прахадной?

– Каб усё на нашым прадпрыемстве было добра: у яго – стабільнасць, у калег – работа. Гэта самае галоўнае. Мінулы год для нас быў складаным.

– …А ў канцы рабочага дня?

–Чым буду займацца дома. Работы ў вяскоўца заўсёды хапае. У мяне карова ёсць, і куры…

– Ваш любімы хатні занятак?

– Люблю гатаваць. Гэта мая аддушына. Ды і жыццё так склалася: спачатку ў інтэрнаце жыў, пакуль вучыўся, – сам сабе гатаваў, а жонкі не стала – кухарыў для дзяцей. Тут ужо хочаш-не хочаш – трэба было. Да гэтага часу сыны любяць мае фірменныя галубцы.

– Самы складаны дзень ці перыяд вашай работы?

– У мяне такіх дней не было. Канешне, прасцей працаваць, калі ёсць грошы, за якія можна купіць тое, што трэба, каб не «ляпіць з нічога цукерку». Калі такой магчымасці няма, тады і з’яўляюцца цяжкасці. Але гэта не праблема. Не змагу сёння – абавязкова зраблю заўтра.

– Ахарактарызуйце сябе як работніка.

– Старанны, любую справу стараюся рабіць доб­ра і якасна. Адказны. І пунктуальны.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович