Конкурс «Пазнай Астравеччыну»

10:17 / 24.01.2020
Вы даўно жывяце на Астравеччыне, лічыце, што добра ведаеце свой горад і раён, цікавіцеся іх гісторыяй і сучаснасцю, вам добра знаёмы помнікі архітэктуры і культуры, адметныя мясціны і пабудовы? Тады наш конкурс – для вас!

А калі вы яшчэ толькі знаёміцеся з новым месцам жыхарства і спрабуеце даведацца, што ж тут ёсць такога асаблівага, то, спадзяёмся, наш конкурс вам у гэтым дапаможа.

У выпуску тэматычнай старонкі «Вольны вечар» будзем змяшчаць здымак, на якім адлюстравана нейкая астравецкая адмецінка – месца, будынак, помнік ці частка іх, – а вы павінны адказаць, што гэта і дзе знаходзіцца. За правільны адказ аўтар атрымае адзін бал. Яшчэ адзін, дадатковы, бу­дзе налічаны ў тым выпадку, калі дапоўніце яго цікавымі падрабязнасцямі ці новымі здымкамі таго ж ці іншага цікавага месца.

12.jpg

Фота  Алеся ЮРКОЙЦЯ


Конкурс будзе доўжыцца на працягу года, які, як вядома, з’яўляецца юбілейным для Астравецкага раёна. Далучыцца да яго можна ў любы час: пераможца будзе вызначаны па суме балаў, набраных на працягу конкурса.

Вынікі будуць падведзены ў студзені наступнага года. Той з удзельнікаў, хто набярэ найбольш балаў, стане пераможцам і атрымае ад рэдакцыі дыплом і падарунак.


Адказы дасылайце ў рэдакцыю па звычайнай ці электроннай пош­це ці паведамляйце па тэлефоне 2-03-64 на працягу пяці дзён (з улікам выхадных і святочных) пасля выхаду газеты з конкурсным заданнем (да серады ўключна).

Мадэратар праекта Ніна РЫБІІК



Текст: Главный администратор