В квест «По следам Победы» играли пионеры

16:54 / 23.01.2020

Чарговы этап рэспубліканскага квэсту «Па слядах Перамогі» прайшоў у Астраўцы. Першымі да яго далучыліся акцябраты. А нядаўна эстафетную палачку ў іх перанялі старэйшыя таварышы – піянеры.

На раённы этап гульні ў Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі прыехала 10 каманд.

– Стартавалі ўдзельнікі з розных кропак, – расказала метадыст цэнтра творчасці Дзіяна Кісель. – Адметнасцю гэтай гульні былі фотасправаздачы: кожны пройдзены этап дзеці здымалі і адпраўлялі чат-боту па Вайберы.

Заданні тычыліся не толькі тэмы Вялікай Айчыннай вайны – былі і творчыя, і турыстычныя, і на логіку.

01.jpg

На кожнай «кропцы» ўдзельнікі шукалі частку QR-кода, сабраўшы які, сканіравалі і адпраўлялі старшыні цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандры Ганчаровай. Ад яе актывісты атрымлівалі відэазаданне, якое завяршала маршрут.

Па словах арганізатараў, такі рознабаковы квэст спадабаўся дзецям.

Пераможцам гульні стала гімназічная каманда «Восьмая «А» дывізія» – яна прадставіць наш раён на абласным этапе гульні. На другім месцы «Разведчыцы» з Гудагайскай СШ. Трэція – «Патрыёты» з Варнянскага НПК.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Святлана Марцінкевіч