В чем сила крещенской воды?

15:10 / 19.01.2020

…Дапіўшы напярэдадні апошні глыток леташняй крашчэнскай вады, якая за год не страціла ні свайго прыемнага смаку, ні празрыстасці, ні, хочацца думаць, гаючых уласцівасцей, на Вадохрышча я, як і дзясяткі астраўчан, адправілася ў царкву, каб зноў набраць цудадзейнай вадкасці – бо як жа без святой вады ў сеолішчы?

1.jpg


І ў чарговы раз падзівіцца цуду, які ўжо неаднаразова спрабавалі абвергнуць – і ў выніку толькі пацвярджалі яго: 19 студзеня, на Вадохрышча, вада ва ўсіх водных крыніцах набывае асаблівую сілу і ўласцівасці. У гэты дзень і напярэдадні па невытлумачальнай прычыне яе малекул – гэта бачна пад мікраскопам! – становяцца падобнымі на цудоўныя сняжынкі-крышталікі і захоўваюць сваю структуру як мінімум год. Хоць многія сцвярджаюць, што нават не адзін. І кропля крашчэнскай вады здольная перадаць свае ўласцівасці змесціву любога сасуда, куды яна трапіць.

Гэтай з’яве, як і сыходжанню на праваслаўную Пасху Благадатнага агню ў храме Гасподняга ў Іерусаліме, так і не знайшлі рацыянальнага тлумачэння. Звычайны цуд! Ад таго не менш цудоўны.

Таму людзі, веруючыя і не вельмі, дарослыя і дзеці, праваслаўныя і католікі спяшаюцца ў гэты дзень у царкву, каб набраць крашчэнскай вады.

2.jpg

3.jpg

А асабліва смелыя, нягледзячы на халодны пранізлівы вецер, які нават пры мінімальнай мінусавой тэмпературы, як сёлета, праз некалькі слаёў цёплага адзення прабірае да касцей, акунаюцца ў спецыяльна зробленай да свята купелі – іардані.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Хоць святары ў адзін голас сцвярджаюць, што не дзень, у які вы набралі вады і спусціліся ў іардань, а вера і малітва надаюць ёй гаючую сілай і даруюць здароўе.

То няхай з намі ўвесь год будзе вера, малітва – і гэты звычайны цуд! 
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик, Светлана Фёдорова