Астраўчане раказалі пра галоўную падзею адыходзячага года

17:41 / 31.12.2019

Мы папрасілі ўзгадаць самую важную падзею адыходзячага года ў жыцці астраўчан. 

Кацярына Радкевіч, у дэкрэтным адпачынку:

Радкевіч.jpg

 – Самай галоўнай падзеяй адыходзячага года для мяне і мужа стала нараджэнне дачушкі Евы. Няма нічога даражэйшага ў свеце, чым яе радаснае шчабятанне і гарэзлівыя вочкі. Быць бацькамі – радасна і не вельмі лёгка. Таму хачу падзякаваць свайму мужу Віталю за дапамогу, падтрымку,  клопат і пяшчоту, за смачную каву кожную раніцу, за каханне!

Кацярына Грыдзюшка, настаўніца:

Грыдзюшка 1.jpg

 – У гэтым годзе я скончыла ўніверсітэт і пераехала ў Астравец, дзе з першага дня адчула сябе сваёй: тут сяброўка з сям’ёй, дзяўчаты, з якімі жывём на Дубраўнай… Нават супрацоўнікі МНС, якія нас засялялі клапаціліся аб нас, як аб сваяках. Мне падабаецца калектыў сярэдняй школы №2, у якой я працую. Мне далі класнае кіраўніцтва – і з верасня ў мяне з’явіліся самыя лепшыя дзеці на Зямлі – любімы 5 «А» клас. 

Ірэна Чапукойць, пенсіянерка:

IMG_1748.jpg

 – Адыходзячы год склаўся найлепшым чынам: галоўнае, што ў сына, нявесткі і ўнука ўсё добра. Добра было, каб і 2020-ты не падвёў! Прыгадаць нешта асаблівае, напэўна, не змагу. Карыстаючыся магчымасцю, хачу павіншаваць усіх астраўчан з навагоднімі святамі. Здароўя, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх жаданняў!

Арсень Філіпчык, вучань:

Філіпчык.jpg

 – Гэты год самы шчаслівы ў маім жыцці – у мяне нарэшце з’явіўся брацік! Я вельмі люблю сваіх сястрычак, але брат – гэта зусім іншае. Калі ён падрасце, бу­дзем разам гуляць у машынкі. А яшчэ гэты Новы год усе разам мы будзем сустракаць у доўгачаканай кватэры, у якую мы пераехалі некалькі месяцаў назад.


Аляксандр Ляховіч, спартсмен:

Ляховіч.jpg

– Самая галоўная падзея – нараджэнне дачушкі Кіры. Я бязмежна ўдзячны жонцы Людміле за такі цудоўны падарунак. 
Надыходзячы год будзе насычаным на падзеі: наперадзе хатні чэмпіянат па спартыўнай хадзьбе і Алімпійскія гульні, якія летам пройдуць у Токіа. 
Хачу  павіншаваць землякоў з навагоднімі святамі і пажадаць ім здароўя, бадзёрасці і спаўнення самых запаветных мар!

Жана Цэйка, прыбіральшчыца:

Цэйка.jpg

 – Кожны дзень на працягу некалькіх гадоў я ездзіла  на працу ў Астравец з Міхалішак. Спачатку я жыла разам з сям’ёй сястры, цяпер з мамай і братам. Усе гэтыя гады я марыла толькі пра адно – пра свой куток. Мая мара ажыццявілася: мне выдзелілі пакой у інтэрнаце! Шчыра за гэта дзякую раённым уладам і Ігару Яраслававічу Шалудзіну асабіста. Новы 2020 год буду сустракаць у сваім жыллі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me@GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: