Мару Алега Мундуця з Рытані ажыццявіў райкам прафсаюза работнікаў АПК

10:11 / 27.12.2019

За месяц да навагодніх святаў рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» прапанавала маленькім жыхарам Астравеччыны паўдзельнічаць у конкурсе «Мары збываюцца», даслаўшы на рэдакцыйную пошту відэазварот з расповедам пра свае самыя запаветныя мары. Напярэдадні Новага года райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выканаў жаданне сямігадовага Алега Мундуця з Рытані, чый бацька працуе ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

3.jpg

Пра конкурс Алег даведаўся са старонак «раёнкі», хлопчык вучыцца ў 1 класе і ўжо ўмее добра чытаць. Ён расказаў маці пра жаданне паўдзельнічаць ў рэдакцыйным конкурсе і нават прыдумаў ідэю відэазвароту, а яна толькі дапамагла ажыццявіць тэхнічны бок.


У галоўнага белабародага чараўніка – Дзеда Мароза хлопчык папрасіў планшэт, а для малодшага браціка Арцёма – машынку.

– Новы год – час, калі абавязкова павінны спраўджвацца мары, асабліва дзіцячыя, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Шчырае і кранальнае відэа не пакінула нас раўнадушнымі – і мы вырашылі ажыццявіць мару Алега.

На днях Юрый Аляксандравіч завітаў у госці да хлопчыка, каб уручыць яму жаданы планшэт.

2.jpg

Стоячы ля ўпрыгожанай ёлкі, Алег расказаў госцю навагодні верш і падзякаваў за падарункі.

1.jpg

На пытанне, кім хоча быць, калі вырасце, хлопчык, не задумваючыся адказаў:

– Трактарыстам – як тата, ці чараўніком – як вы!

6.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич