Юныя чэмпіёны прайшліся шляхамі перамогі

15:03 / 02.12.2019
503
Два залатыя і два сярэбраныя медалі прывезлі астравецкія выхаванцы спартыўнага клуба «Чэмпіён» з рэспубліканскага турніра па кёкусінкай каратэ «На шляху да перамогі».

Больш за 250 каратыстаў прыехалі з розных гарадоў Беларусі ў Баранавічы, каб сябе паказаць ды і ў іншых вопыту набрацца. Паспытаць удачу на татамі вырашылі і восем астраўчан – не ўсім пашчасціла заваяваць медалі, але ўсе паказалі добрыя баі.

2.jpg


Упершыню на турніры такога сур’ёзнага ўзроўню ў малодшай узроставай катэгорыі 8-9 гадоў выступала Дар’я Куцько. Дзяўчынка прадэманстравала смеласць і ўпэўненнасць і заняла чацвёртае месца. 

У кроку ад ганаровага п’едэ­ста­ла ва ўзроставай групе 10-11 гадоў спыніўся і Данііл Куцько. Менш пашанцавала Максіму Бразевічу, які толькі ўвайшоў у першую васьмёрку. Затое за таварышаў адпомсцілі Клім Красноў і Яраслаў Шасцялінскі, якія занялі першае і другое месцы адпаведна.

Сярэбраны медаль заваяваў і Арцём Шасцялінскі, які выступаў у катэгорыі 14-15 гадоў. 

У старэйшай узроставай групе 16-17 гадоў ніхто не змог супрацьстаяць Канстанціну Пятровічу, які стаў пераможцам. А вось яго таварыш Мікіта Русецкі правёў нядрэнныя паядынкі, але ў выніку застаўся без прызавога месца.  
Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений