Вдоль Бабанишек посветлело

13:11 / 27.11.2019

Ліхтары ўздоўж пешаходнай дарожкі на Бабанішкі загарэліся.

0.jpg

У №92 ад 26 лістапада ў рэдакцыю газеты звярнулася Галіна Масевіч з праблемай адсутнасці святла ўздоўж пешаходнай дарожкі на Бабанішкі.

Чаму патухлі ліхтары і калі яны засвецяць зноў, расказаў дырэктар Астравецкага РУП ЖКХ Аляксандр Мекін:

– Як вядома, за Бабанішкамі да Маляў актыўна ідзе забудова жылога сектара. Пры пераключэнні электраэнергіі ад старой падстанцыі, ад якой падведзена асвятленне і да спартыўнага комплексу, на новую будаўнікамі быў пашкоджаны кабель. Непаладкі ліквідаваны – ліхтары загарэліся. Стан асвятлення на гэтым участку дарогі ўзяты на кантроль.


Текст: